Logo Polskiego Radia
Print

Лукашэнка заявіў пра нядаўнія затрыманьні 17 замежных баевікоў-тэрарыстаў

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 21.04.2017 13:01
Прэзыдэнт выступіў са штогадовым пасланьнем беларускаму народу і парлямэнту.
фота: прэс-служба прэзыдэнта РБ

Лукашэнка заявіў пра нядаўнія затрыманьні 17 замежных баевікоў-тэрарыстаў
Нядаўна «пры перасячэньні Беларусі» былі затрыманыя 17 замежных баевікоў-тэрарыстаў, заявіў Аляксандар Лукашэнка, выступаючы 21 красавіка са штогадовым пасланьнем беларускаму народу і парлямэнту.
«З дапамогай сучасных тэхналёгій у мінулым годзе колькасьць парушальнікаў дзяржмяжы краіны зьніжана амаль удвая. Асабліва адзначу, што пры перамяшчэньні праз Беларусь затрыманы 17 замежных баевікоў-тэрарыстаў. І гэта толькі нядаўна», – сказаў ён.
Па словах кіраўніка дзяржавы, задача праваахоўнікаў – дзейнічаць «максымальна выразна». «Гаворка ідзе аб барацьбе з тэрарызмам, кантрабандай зброі, наркотыкамі і нелегальнымі мігрантамі. Задача праваахоўнікаў дзейнічаць рашуча, нягледзячы ні на якія працэсы», – сказаў Лукашэнка.
«Калі гінуць людзі – гэта самае страшнае ў палітыцы, эканоміцы, наогул у жыцьці. Мы павінны абараніць наш народ», – падкрэсьліў ён.

ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт