Logo Polskiego Radia
Print

Леаніду Кулакову – новы штраф і суд па пазбаўленьні правоў кіроўцы

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 21.04.2017 13:31
У судзе Першамайскага раёна Менска адбыўся разгляд адміністрацыйнай справы актывіста «Эўрапейскай Беларусі».
Photo: pixabay.com/Creative Commons Public Domain CC0

Леаніду Кулакову – новы штраф і суд па пазбаўленьні правоў кіроўцы
У судзе Першамайскага раёна Менска 21 красавіка адбыўся разгляд адміністрацыйнай справы актывіста «Эўрапейскай Беларусі» Леаніда Кулакова. Яго абвінавацілі ва ўдзеле ў несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве – мітынгу па абароне тэрыторыі забудовы Курапат, які адбыўся 25 лютага.
Судзьдзя Дзьмітрый Цыкал пастанавіў прызнаць Кулакова вінаватым у парушэньні ч.3 арт. 23.34 КаАП і пакараў штрафам у памеры 50 базавых велічынь.
26 красавіка Леаніда Кулакова чакае новы суд. На гэта раз у судзе Першамайскага раёна будзе разглядацца справа па абмежаваньні права кіраваньня транспартным сродкам. Такая магчымасьць у заканадаўстве прадугледжаная для тых, што мае запазычанасьць па штрафах.
Нагадаем, што 19 красавіка Леанід Кулакоў выйшаў на волю пасьля 25 сутак арышту з Цэнтра ізаляцыі правапарушальнікаў на Акрэсьціна. За гэты час супрацоўнікі органаў прымусовага выкананьня канфіскавалі ягоны аўтамабіль за няпоўную сплату ранейшых штрафаў.

У судзе Першамайскага раёна Менска 21 красавіка адбыўся разгляд адміністрацыйнай справы актывіста «Эўрапейскай Беларусі» Леаніда Кулакова. Яго абвінавацілі ва ўдзеле ў несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве – мітынгу па абароне тэрыторыі забудовы Курапат, які адбыўся 25 лютага.

Судзьдзя Дзьмітрый Цыкал пастанавіў прызнаць Кулакова вінаватым у парушэньні ч.3 арт. 23.34 КаАП і пакараў штрафам у памеры 50 базавых велічынь.

26 красавіка Леаніда Кулакова чакае новы суд. На гэты раз у судзе Першамайскага раёна будзе разглядацца справа па абмежаваньні права кіраваньня транспартным сродкам. Такая магчымасьць у заканадаўстве прадугледжаная для тых, хто мае запазычанасьць па штрафах.

Нагадаем, што 19 красавіка Леанід Кулакоў выйшаў на волю пасьля 25 сутак арышту з Цэнтра ізаляцыі правапарушальнікаў на Акрэсьціна. За гэты час супрацоўнікі органаў прымусовага выкананьня канфіскавалі ягоны аўтамабіль за няпоўную сплату ранейшых штрафаў.

Вясна/ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт