Logo Polskiego Radia
Print

Прает «Беларускія ўікэнды» запрашае на прагляд «Кнігі Ілая» па-беларуску

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 26.04.2017 14:24
  • культура 26.04.mp3
Фільм з моцным акторскім складам пераносіць гледачоў у постапакаліптычны сьвет.

/

28-30 красавіка ў Менску пройдуць новыя паказы фiльмаў у межах праекта «Беларускія ўікэнды», які зьдзяйсьняецца пры падтрымцы кампаній «Атлант Тэлекам» і velcom. У кінатэатры «Масква» будзе дэманстравацца стужка «Кніга Ілая».

Фільм пераносіць гледачоў у постапакаліптычны сьвет, дзе выпаленыя сонцам дарогі захапілі бандыты, якія варагуюць паміж сабой за рэчы, амаль нязначныя раней і такія каштоўныя цяпер. Кніга стала ня проста адной з рэчаў на паліцы шафы, а самай сапраўднай зброяй. У ёй ўбачылі сілу, здольную завалодаць душамі людзей.

Моцны акторскі склад у асобах Дэнзела Вашынгтона, Гары Олдмэна, Мілы Куніс і ўнікальная атмасфэра стужкі забясьпечылі ёй прыхільнасьць многіх аматараў постапакаліптычнага жанру. Фільм «Кніга Ілая» быў намінаваны як лепшы фільм у межах кінапрэміі «Сатурн», якая ўручаецца Акадэміяй навуковай фантастыкі (ЗША).

Пасьля беларускай прэмʼеры фільм зьявіцца на відэапартале інтэрактыўнага лічбавага тэлебачаньня «Атлант Тэлекам». Такім чынам, абанэнты кампаніі атрымаюць дадатковую магчымасьць паглядзець стужку і паслухаць, як яе героі размаўляюць галасамі беларускіх актораў. У агучцы ўдзельнічалі Павел Харланчук, Ганна Хітрык, Зьміцер Саладуха і іншыя.

Прэм’ера фільма адбудзецца 28 красавіка ў 19:00 у кінатэатры «Масква» (пр. Пераможцаў, 13). Наступныя паказы пройдуць 29 і 30 красакавіка ў 17:00 там жа, у кінатэатры «Масква».

naviny.by/ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт