Logo Polskiego Radia
Print

Сіўчыка арыштавалі на 15 сутак

PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska 04.05.2017 15:02
Палітык абвясьціў галадоўку супраць умоваў утрыманьня ў турме на Акрэсьціна.
screen shot/radyjo.net

Судзьдзя Цэнтральнага суда Менску Міхаіл Хома арыштаваў лідэра руху «Разам» Вячаслава Сіўчыка на 15 сутак.

У апошнім слове палітык заявіў, што абвяшчае галадоўку супраць умоваў утрыманьня ў турме на Акрэсьціна.

Вячаслава Сіўчыка абвінавацілі ў парушэньні ч. 3 арт. 23.34 КаАП (паўторны на працягу году ўдзел у несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве).

Паводле актывісткі Алены Талстой, Вячаслава абвінавацілі ва ўдзеле 1 траўня ў акцыі салідарнасьці зь незаконна арыштаваным Мікалаем Статкевічам і іншымі беларускімі палітвязьнямі. Вячаслаў сказаў, што ўдзел у акцыі салідарнасьці зьяўляецца ягоным грамадзянскім абавязкам.

Сьведкі-міліцыянты сказалі ў судзе, што Сіўчык крычаў у мікрафон «Жыве Беларусь» і «Баста».

Падтрымаць палітыка ў судзе прыйшлі Мікалай Статкевіч і Марына Адамовіч.

Вячаслава Сіўчыка затрымалі 3 траўня, ноч ён правёў у турме на Акрэсьціна.

svaboda.org/яс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт