Logo Polskiego Radia
Print

Дасьледчыкі Беларусі заснавалі прэмію за лепшую студэнцкую працу

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 05.05.2017 12:21
Прэмія Міжнароднага кангрэса дасьледчыкаў Беларусі прадугледжвае фінансавую ўзнагароду.
Photo: pixabay.com/CC0 Public Domain

Дасьледчыкі Беларусі заснавалі прэмію за лепшую студэнцкую працу
Прэмія Міжнароднага кангрэса дасьледчыкаў Беларусі прадугледжвае фінансавую ўзнагароду.
Міжнародны кангрэс дасьледчыкаў Беларусі, Эўрапейскі гуманітарны ўнівэрсытэт і Беларускі калегіюм абвяшчае конкурс на лепшую студэнцкую працу, абароненую ў 2014/2015 і 2015/2016 гадах па беларускай тэматыцы.
Прэмія мае на мэце адзначыць дасягненьні беларускіх студэнтаў у сацыяльных і гуманітарных навуках, падтрымаць іх творчую й навуковую працу, а таксама паспрыяць паляпшэньню якасьці студэнцкіх пісьмовых працаў.
Прэмія будзе нададзеная ў трох катэгорыях: лепшая магістэрская праца, лепшая бакаляўрская праца, лепшая творчая праца.
Намінаваць можна любую працу, абароненую ў беларускай ВНУ ці ў Эўрапейскім гуманітарным унівэрсытэце. Для гэтага аўтарам трэба даслаць на адрас premija@palityka.org працу й дадатковую інфармацыю. Дэталёвае апісаньне правілаў і патрабаваньняў тут.
Прапановы прымаюцца да 20 траўня 2017 году. Прэмія прадугледжвае фінансавую ўзнагароду. Урачыстае ўручэньне прэміі адбудзецца на Сёмым Міжнародным Кангрэсе дасьледчыкаў Беларусі, які пройдзе 15-17 верасьня 2017 году.
Рашэньне пра наданьне прэміі прыме экспэртная рада, якая складаецца з прадстаўнікоў акадэмічнай супольнасьці Беларусі й іншых краін на аснове ананімнага галасаваньня.
icbs.palityka.org/аз

Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт