Logo Polskiego Radia
Print

Макей: Мы прадстаўляем ЭЗ усю інфармацыю па справе "Белы легіён"

PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska 19.05.2017 15:02
У адносінах з ЭЗ Менск хоча праз дыялёг вырашаць рознагалосьсі, зьвязаныя з рэакцыяй на пратэсты ў Беларусі гэтай вясной.
Photo: Cancillería del Ecuador/flickr.com/Commercial use allowed

Пра гэта заявіў кіраўнік МЗС Беларусі Ўладзімір Макей, на сустрэчы з журналістамі на канфэрэнцыі «25 гадоў зьнешняй палітыкі Беларусі», якая праходзіць у рамках ініцыятывы «Менскі дыялёг».

Камэнтуючы адносіны Беларусі і ЭЗ пасьля веснавых пратэстаў і іх падаўленьня ўладамі, Макей заявіў: “Я б не сказаў, што там было нейкае падаўленьне”. На пытаньне аб увазе Брусэля да справы «Белага легіёну», пра які ўчора сказала кіраўнічка прадстаўніцтва ЭЗ Андрэа Віктарын, Макей сказаў, што ня можа камэнтаваць ходу расьсьледаваньня.

- Але мы прадаставілі нашым эўрапейскім партнёрам усю неабходную інфармацыю на гэты конт, якая існуе на гэты час. Гэта тая інфармацыя, якую мы можам цяпер перадаць. Будзем глядзець далей, - сказаў Макей.

tut.by/яс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт