Logo Polskiego Radia
Print

За нацыянальны сьцяг Сахарук зноў апынуўся ў міліцыі

PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska 23.05.2017 16:07
Міліцыя не выдае правільна запоўненага пасьведчаньня.
БСПР

Валтузьня вакол публічнага падняцьця 9 траўня гістарычнага бел-чырвона-белага сьцяга сябрам прафсаюза радыёэлектроннай прамысловасьці, былым афганцам Аляксандрам Сахаруком працягваецца.

Ён быў паўторна выкліканы супрацоўнікам міліцыі Ленінскага РАУС Берасьця Андрэем Дземянчуком нібы для вяртаньня сьцяга. А насамрэч для складаньня пратакола-апытаньня па гэтай справе, па якой Сахарук быў 9 траўня затрыманы і пасьля складаньня пратакола зьмешчаны на паўтара сутак у ізалятар часовага ўтрыманьня.

„Пасля вызваленьня з ізалятара пачаліся незразумелыя маніпуляцыі вакол мяне,” – кажа Аляксандр Сахарук: – На мяне быў складзены пратакал аб адміністатыўным правапарушэньні – арганізацыі і правядзеньні недазволенага мерапрыемства. Калі я падпісаў пратакол, я папрасіў копію пратакола. Мне ў гэтым адмовілі. Папрасіў сфатаграфаваць на тэлефон дадзеныя пратакола. Мне адмовілі. Я папрасіў, каб маёй сям’і паведамілі, дзе я знаходжуся. Мне паабяцалі, што гэта будзе зроблена. Але гэта не было зроблена.

Як і пасьля вызваленьня, не была выдадзена даведка для прадстаўленьня на работу. Прыйшлося пісаць скаргу. Але ў даведцы не было напісана, на якіх падставах Сахарук быў вызвалены. „Цяпер, аказваецца, справа пачынаецца спачатку,” – гаворыць Аляксандр Сахарук.

racyja.com/яс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт