Logo Polskiego Radia
Print

Творы з Ватыканскіх музэяў будуць выстаўлены ў Беларусі

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 24.05.2017 15:26
  • Творы з Ватыканскіх музэяў будуць выстаўлены ў Беларусі.mp3
Пра гэта стала вядома падчас візыту беларускай дэлегацыі ў Ватыкане.
Фота: Ватыканскае радыё

Творы з Ватыканскіх музэяў будуць выстаўлены ў Беларусі
Пра гэта стала вядома падчас візыту беларускай дэлегацыі ў Ватыкане.
22 мая 2017 году беларуская дэлегацыя ўручыла ўзнагароды і ганаровыя граматы кіраўніцтву і супрацоўнікам Ватыканскіх музэяў, у якасьці падзякі за арганізацыю і правядзеньне мінулагодняй выставы «Іканапіс Беларусі XVII-XХІ cтагодзьдзяў».
«Выстава адкрыла шлях для далейшых праектаў супрацоўніцтва паміж Ватыканам і Беларусьсю ў галіне культуры», – сказаў генэральны дырэктар Нацыянальнага мастацкага музэя Рэспублікі Беларусь Уладзімір Пракапцоў.
«Мы дамовіліся, што ў наступным годзе нашы італьянскія калегі прымуць удзел у выставе сучасных іканапісцаў, на якой будуць прадстаўлены больш дзесяці эўрапейскіх краін. Таксама мы правялі перамовы наконт таго, каб у 2019 г., калі не раней, правесьці выставу абразоў з калекцыі Ватыканскіх музэяў у нашым музэі, у рамках сьвяткаваньня яго 80-годзьдзя. Мы дамовіліся і канстатавалі тое, што нашы рэстаўратары будуць штогадова праходзіць практыку ў майстэрнях Ватыканскіх музэяў, – сказаў беларускі мастацтвазнаўца.
Дырэктар Ватыканскіх музэяў Барбара Ята будзе спрыяць беларускім навукоўцам у пошуку магчымых дакумэнтаў, зьвязаных зь імем Францішка Скарыны, якія могуць захоўвацца ў Ватыканскіх музэях.
http://be.radiovaticana.va/news/2017/05/22/%D1%82%D0%B2%D0%BE%D1%80%D1%8B_%D0%B7_%D0%B2%D0%B0%D1%82%D1%8B%D0%BA%D0%B0%D0%BD%D1%81%D0%BA%D1%96%D1%85_%D0%BC%D1%83%D0%B7%D0%B5%D1%8F%D1%9E_%D0%B1%D1%83%D0%B4%D1%83%D1%86%D1%8C_%D0%B2%D1%8B%D1%81%D1%82%D0%B0%D1%9E%D0%BB%D0%B5%D0%BD%D1%8B_%D1%9E_%D0%B1%D0%B5%D0%BB%D0%B0%D1%80%D1%83%D1%81%D1%96/1313954

22 мая 2017 году беларуская дэлегацыя ўручыла ўзнагароды і ганаровыя граматы кіраўніцтву і супрацоўнікам Ватыканскіх музэяў, у якасьці падзякі за арганізацыю і правядзеньне мінулагодняй выставы «Іканапіс Беларусі XVII-XХІ cтагодзьдзяў».

«Выстава адкрыла шлях для далейшых праектаў супрацоўніцтва паміж Ватыканам і Беларусьсю ў галіне культуры», – сказаў генэральны дырэктар Нацыянальнага мастацкага музэя Рэспублікі Беларусь Уладзімір Пракапцоў.

«Мы дамовіліся, што ў наступным годзе нашы італьянскія калегі прымуць удзел у выставе сучасных іканапісцаў, на якой будуць прадстаўлены больш дзесяці эўрапейскіх краін. Таксама мы правялі перамовы наконт таго, каб у 2019 г., калі не раней, правесьці выставу абразоў з калекцыі Ватыканскіх музэяў у нашым музэі, у рамках сьвяткаваньня яго 80-годзьдзя. Мы дамовіліся і канстатавалі тое, што нашы рэстаўратары будуць штогадова праходзіць практыку ў майстэрнях Ватыканскіх музэяў, – сказаў беларускі мастацтвазнаўца.

Дырэктар Ватыканскіх музэяў Барбара Ята будзе спрыяць беларускім навукоўцам у пошуку магчымых дакумэнтаў, зьвязаных зь імем Францішка Скарыны, якія могуць захоўвацца ў Ватыканскіх музэях.

be.radiovaticana.va/ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт