Logo Polskiego Radia
Print

Мір і Нясьвіж - зоркі беларускага турызму

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 26.05.2017 11:01
Беларускі турапэратар „Віяпаль” назваў самыя папулярныя турыстычныя напрамкі ў краіне.
Мірскі замакМірскі замакpixabay.com/Public Domain CC0


Самымі папулярнымі турыстычнымі напрамкамі ў Беларусі па-ранейшаму застаюцца Мір і Нясьвіж - лічыць дырэктар турыстычнай кампаніі „Віяпаль” Галіна Патаева. „Мір і Нясьвіж зьяўляюцца зоркамі беларускага турызму, і нават нягледзячы на прэтэнзіі ў вельмі актыўнай рэстаўрацыі - гэта найбагацейшыя музэі і, несумненна, самыя яркія й важныя тураб'екты ў нас у краіне”, - падкрэсьліла яна.

Акрамя таго, паводле дырэктара туркампаніі, папулярнасьцю карыстаюцца Дудуткі, Хатынь, аглядная экскурсія па Менску. „Гэта што датычыцца аднадзённых экскурсій. А туры, якія становяцца папулярнымі, больш зьвязаны зь Берасьцем - Менск-Берасьце й адпаведна Белавеская пушча. Да Горадні таксама вялікая цікавасьць”, - расказала яна.

Турыстычная кампанія „Віяпаль” ужо больш за 24 гады спэцыялізуецца ў арганізацыі экскурсій і тураў па Беларусі. Турыстычная геаграфія апэратара ахоплівае больш за 800 аб'ектаў, каля 100 экскурсій, 51 шматдзённы тур. Паслугамі „Віяпаля” карыстаюцца турысты з больш як 30 краін.

belta.by/аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт