Logo Polskiego Radia
Print

Падгол і Таўстыка прапануюць вывесіць амэрыканскія сьцягі на 4 ліпеня

PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska 22.06.2017 15:33
«У зьвяз з тым, што дні Незалежнасьці ЗША і Беларусі супадаюць, прапануем правесьці сумеснае сьвята на пляцу Волі».
Foto: materiały prasowe

Апазыцыйныя актывісты зьвярнуліся па гэтай справе да выўэйшых уладаў у краіне.

Аляксандар Таўстыка і Уладзімер Падгол адклікаюцца да заявы А.Лукашэнкі наконт стасункаў са Злучанымі Штатамі Амэрыкі пры разьвітаньні з часовым павераным ЗША Скотам Роландам. Кіраўнік краіны казаў, што «без нармалізацыі адносін са Злучанымі Штатамі мы ня будзем мець паўнавартаснай зьнешняй палітыкі».

«Спадзяемся, што і Вы таксама падзяляеце думкі свайго прэзыдэнта. Лічым, што зьмест выказваньня А.Лукашэнкі (…) мусіць быць прапрацаваны ва ўсіх міністэрствах, з кожным супрацоўнікам», – напісалі Таўстыка і Падгол і прапанавалі вывесіць у Менску дзяржаўныя сьцягі ЗША на будынках з нагоды Дня Незалежнасьці ЗША 4 ліпеня.

Таксама лічаць, што патрэбна вывешваць дзяржаўныя сьцягі ЗША на будынках адміністрацыі прэзыдэнта, яго рэзыдэнцыі, на праспэктах і плошчах Менска, абласных цэнтрах.

У зьвяз з тым, што дні Незалежнасьці ЗША і Беларусі практычна супадаюць, прапануем Вам правесьці сумеснае сьвята нашых краінаў на пляцу Волі пад дзяржаўнымі сьцягамі абедзьвюх краінаў.

У гэты дзень можна было б зладзіць акцыю дэманстрацыі павагі да нашых сьцягоў і раздаваць удзельнікам сьвята дзяржаўныя сьцяжкі Беларусі, ЗША і Бел-чырвона белы. Апошні ёсьць фрагмэнтам сьцягу ЗША.

Ліст Падгола і Таўстыкі накіраваны Прэзыдэнту Беларусі А.Лукашэнку, Кіраўніку адміністрацыі прэзыдэнта Качанавай, Прем’ер-міністру А.Кабякову і Кіраўніку Мінгарвыканкаму А.Шорцу.

яс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт