Logo Polskiego Radia
Print

Cуд пакінуў у сіле штрафы ў дачыненьні да журналістаў

PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska 22.06.2017 16:10
Пазаштатных карэспандэнтаў БелаПАН аштрафавалі на больш чым на 1.000 даляраў.
Здымак мае ілюстрацыйны характар.Здымак мае ілюстрацыйны характар.Photo: pixaby. com/ CC0 Public Domain

Брэсцкі абласны суд 22 чэрвеня пакінуў без зьменаў рашэньне суда Кобрынскага раёна ў дачыненьні да незалежных журналістаў Міланы Харытонавай і Алеся Ляўчука, якія атрымалі штраф на агульную суму 85 базавых велічынь (больш чым на 1.000 даляраў)

Журналісты патрабавалі адмяніць рашэньне суда Кобрынскага раёна і справу ў дачыненьні да іх спыніць. Але судзьдзя абласнога суда Аляксандр Саўчук падстаў для гэтага не знайшоў.

Журналістаў вінавацілі ў непадпарадкаванні законнаму распараджэньню ці патрабаваньню службовай асобы пры выкананьні ім службовых паўнамоцтваў (арт. 23.4 КаАП) і парушэнні заканадаўства аб СМІ (арт. 22.9 КаАП). Ляўчук і Харытонава з гэтымі абвінавачваннямі катэгарычна нязгодныя.

Пазаштатных карэспандэнтаў БелаПАН Алеся Ляўчука і Мілану Харытонаву затрымалі ў Кобрыне 18 сакавіка. Аўтамабіль, у якім ехалі журналісты, у цэнтры горада спыніла ДАІ, пасля чаго невядомыя выцягнулі Ляўчука і Харытонава з машыны і даставілі ў РАУС.

"Не лічым сябе вінаватымі. Супраць нас ілжывыя абвінавачваньні давалі сем супрацоўнікаў міліцыі, іх ніяк за гэта не пакараюць. Спачатку нас захапілі невядомыя людзі ў цывільным, затым зьбілі, скралі асабістыя рэчы, канфіскавалі тэхніку. А потым далі касьмічныя штрафы. Улада адкрыта распраўляецца з незалежнымі журналістамі. Пануе міліцэйскае бязьмежжа, любы можа быць схоплены, зьбіты, асуджаны. Але мы працягнем рабіць сваю працу, нягледзячы на жорсткія рэпрэсіі », - заявіў Ляўчук.

naviny.by/яс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт