Logo Polskiego Radia
Print

Вытворцаў не абавяжуць выкарыстоўваць беларускую мову на ўпакоўцы

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 27.06.2017 15:31
Пры падрыхтоўцы законапраекта дэпутаты кіраваліся пазыцыяй беларускіх вытворцаў, якія выступалі супраць прапанаваных зьмен.
Ігар Случак

Вытворцаў не абавяжуць выкарыстоўваць беларускую мову на ўпакоўцы
Законапраект «Аб унясеньні зьмяненьняў і дапаўненьняў у Закон Рэспублікі Беларусь «Аб абароне правоў спажыўцоў», які прынялі ў парлямэнце ў першым чытаньні, пакінуў норму, згодна з якой вытворца можа выбіраць, на якой мове ўказваць інфармацыю аб тавары або паслузе: беларускай ці рускай, паведамляе партал pravo.by.
Як патлумачыла член Пастаяннай камісіі па жыльлёвай палітыцы і будаўніцтву Натальля Жыбуль, пры падрыхтоўцы законапраекта дэпутаты кіраваліся пазыцыяй тых беларускіх вытворцаў, якія сьцьвярджаюць: заканадаўча замацаванае патрабаваньне ўказваць інфармацыю аб таварах, паслугах і на беларускай, і на рускай мовах пацягне істотнае падаражаньне гэтых тавараў і паслуг.
Нагадаем, пытаньне аб другой дзяржаўнай мове на ўпакоўцы бурна абмяркоўвалася ў парлямэнце. За студзень у Палату прадстаўнікоў прыйшло больш за 200 зваротаў, ва ўсіх адно патрабаваньне – абавязаць вытворцаў пісаць інфармацыю на ўпакоўках на рускай і беларускай мовах. Аднак бізнэс выступіў за тое, каб не мяняць існуючую норму.

tut.by/ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт