Logo Polskiego Radia
Print

Лукашэнка і Пуцін сустрэнуцца 30 чэрвеня ў Маскве

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 27.06.2017 17:01
Яны правядуць у Маскве пасяджэньне Вышэйшага Дзяржаўнага Савета (ВДС) Саюзнай дзяржавы.
У. Пуцін і А. ЛукашэнкаУ. Пуцін і А. ЛукашэнкаФота: president.gov.by

Лукашэнка і Пуцін сустрэнуцца 30 чэрвеня ў Маскве
30 чэрвеня прэзыдэнты Расеі Ўладзімір Пуцін і Беларусі Аляксандар Лукашэнка правядуць у Маскве пасяджэньне Вышэйшага Дзяржаўнага Савета (ВДС) Саюзнай дзяржавы. Пра гэта паведамілі ў Крамлі.
На сустрэчы заплянавана падвядзеньне вынікаў гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва дзьвюх краін у 2016 годзе, абмеркаваньне пэрспэктыў узаемадзеяньня ў машынабудаўнічым і аграпрамысловым комплексах, забесьпячэньня бягучай дзейнасьці органаў Саюзнай дзяржавы.
Уладзімір Пуцін і Аляксандар Лукашэнка таксама асобна абмяркуюць ключавыя тэмы двухбаковых адносін і актуальныя міжнародныя праблемы.

telegraf.by/ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт