Logo Polskiego Radia
Print

Дырэктару службы таксі «Алмаз 7788» прадʼяўлена абвінавачваньне

PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska 17.07.2017 13:29
Малады бізнэсовец застаецца ў СІЗА за ўхіленьне ад выплаты падаткаў.
pixabay.com

Віктару Пузікаву прадʼяўлена абвінавачваньне ва ўхіленьні ад выплаты падаткаў шляхам утойваньня, наўмыснага заніжэньня падатковай базы і ўнясеньня загадзя ілжывых зьвестак у падатковыя дэклярацыі, што пацягнула прычыненьне шкоды ў асабліва буйным памеры. Кажучы простай мовай, гэта ўхіленьне ад выплаты падаткаў шляхам не адлюстраваньня ў бухуліку выручкі, якая паступала ад кіроўцаў наяўнымі. Пра гэта ў СМІ распавядалі і самі вадзіцелі.

Папярэдняя шкода бюджэту на дадзены момант складае каля 1,5 млн. беларускіх рублёў. У дачыненьні да Пузікава прымененая мера стрыманьня ў выглядзе заключэньня пад варту», – заявілі ў Сьледчым камітэце па Менску БелТА.

Прадстаўнік СК Юлія Ганчарова адзначыла на сваёй старонцы ў Фэйсбуку, што пра зьмяненьне меры стрыманьня для Пузікава цяпер гаворка не ідзе. «Без пакрыцця шкоды складана пра гэта казаць», – адзначыла яна.

Віктара Пузікава затрымалі 14 чэрвеня ў Менску.

У 2015 годзе Віктар Пузікаў заняў 25-е месца ў рэйтынгу самых пасьпяховых маладых беларускіх бізнэсмэнаў паводле парталу probusiness.by.

belsat.eu/яс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт