Logo Polskiego Radia
Print

Праваахоўнікі перакрылі 9 каналаў вывазу людзей за мяжу

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 02.08.2017 12:59
Жыхароў Беларусі хацелі незаконна перавезьці ў Расею, Турцыю, на Кіпр, у ААЭ, Нямеччыну.
pixabay.com/Public Domain CC0

За шэсьць месяцаў 2017 года праваахоўнікі перакрылі 9 каналаў вывазу людзей за мяжу. Жыхароў Беларусі хацелі незаконна перавезьці ў Расею, Турцыю, на Кіпр, у ААЭ, Нямеччыну.
Беларусь таксама сама станавілася пунктам прызначэньня для ахвяраў гандлю людзьмі. Сюды траплялі такім чынам жыхары Віетнама, Расеі, Украіны, Малдовы.
Па словах Генадзя Казакевіча, начальніка галоўнага ўпраўленьня па наркакантролі і супрацьдзеяньні гандлю людзьмі крымінальнай міліцыі МУС, суценёры і трафікёры ўсё часьцей зьдзяйсьняюць злачынствы праз інтэрнэт і не кантактуюць напрамую з ахвярамі і саўдзельнікамі. У выніку выйсьці на іх становіцца складаней. Пры гэтым новыя формы прымае і сам гандаль людзьмі. Адзін з такіх прыкладаў - фіктыўныя шлюбы, якія дапамагаюць вывозіць за мяжу жанчын.
- Каб у злачынцаў не было шчылін, якія дазваляюць сыходзіць ад адказнасьці, МУС некалькі разоў уносіла зьмены ў Крымінальны кодэкс, - паведаміў Генадзь Казакевіч. - У законе зьявіліся 6 складаў злачынства, якія ахопліваюць усе віды і формы сучаснага рабства.
У 2017 годзе ведамства ініцыявала зьмены ў КК, якія закранаюць барацьбу з гандлем дзецьмі.

За шэсьць месяцаў 2017 года праваахоўнікі перакрылі 9 каналаў вывазу людзей за мяжу. Жыхароў Беларусі хацелі незаконна перавезьці ў Расею, Турцыю, на Кіпр, у ААЭ, Нямеччыну.

Беларусь таксама сама станавілася пунктам прызначэньня для ахвяраў гандлю людзьмі. Сюды траплялі такім чынам жыхары Віетнама, Расеі, Украіны, Малдовы.

Па словах Генадзя Казакевіча, начальніка галоўнага ўпраўленьня па наркакантролі і супрацьдзеяньні гандлю людзьмі крымінальнай міліцыі МУС, суценёры і трафікёры ўсё часьцей зьдзяйсьняюць злачынствы праз інтэрнэт і не кантактуюць напрамую з ахвярамі і саўдзельнікамі. У выніку выйсьці на іх становіцца складаней. Пры гэтым новыя формы прымае і сам гандаль людзьмі. Адзін з такіх прыкладаў - фіктыўныя шлюбы, якія дапамагаюць вывозіць за мяжу жанчын.

- Каб у злачынцаў не было шчылін, якія дазваляюць сыходзіць ад адказнасьці, МУС некалькі разоў уносіла зьмены ў Крымінальны кодэкс, - паведаміў Генадзь Казакевіч.

- У законе зьявіліся 6 складаў злачынства, якія ахопліваюць усе віды і формы сучаснага рабства.

У 2017 годзе ведамства ініцыявала зьмены ў КК, якія закранаюць барацьбу з гандлем дзецьмі.

tut.by/ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт