Logo Polskiego Radia
Print

Мін’юст другі раз адмовіў у рэгістрацыі Сацыяльна-хрысьціянскага руху

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 11.08.2017 16:35
Кіраўнікі руху лічаць, што міністэрства адмовіла ў рэгістрацыі бяз дай прычыны.
pixabay.com/Creative Commons Public Domain CC0

Мін’юст другі раз адмовіў у рэгістрацыі Сацыяльна-хрысьціянскага руху
Рух мае намер зьвярнуцца ў Вярхоўны суд са скаргай на Міністэрства юстыцыі Беларусі на нерэгістрацыю іх арганізацыі як дабрачыннага асьветніцкага грамадзкага аб’яднаньня.
Кіраўніца Сацыяльна-хрысьціянскага руху Вольга Кавалькова сказала, што Мін’юст знайшоў ва ўстаноўчых дакумэнтах два парушэньні. Першае — што было няправільна названае імя па бацьку адной з удзельніц устаноўчага сходу Ірыны Ермаковай. Другая падстава для нерэгістрацыі — тое, што ў сьпісе кіраўніцтва грамадзкага аб’яднаньня 7 кіраўнікоў пазначаныя як сябры рады. Мін’юст лічыць, што Вольга Кавалькова павінна была быць пазначаная не як сябра рады, а як кіраўнік. Аднак Кавалькова кажа, што ўсе 7 чалавек рады маюць аднолькавыя правы, і яна старшыня аб’яднаньня, але не ягонай рады.
Як лічаць Вольга Кавалькова і яе намесьнік Максім Гацак, Міністэрства юстыцыі Беларусі адмовіла ў рэгістрацыі бяз дай прычыны, і яны будуць аспрэчваць рашэньне Мін’юсту ў Вярхоўным Судзе.
Дарэчы, гэта ўжо другая спроба зарэгістравацца — як і першая, яна скончылася няўдала.
«Аднак гэта нас ня спыніць у нашай дзейнасьці», — сказаў Максім Гацак.
Ён дадаў, што актывісты сацыяльна-хрысьціянскага руху паведамяць пра гэты выпадак замежным партнэрам, каб ведалі, што так званая «лібэралізацыя ў Беларусі» насамрэч не праводзіцца.
Вольга Кавалькова лічыць непатрэбным рэгістравацца за мяжой: «Мне як юрысту хочацца ўсё ж даказаць, што мы не парушалі ніякіх законаў, правілаў і маем законнае права на рэгістрацыю ўнутры Беларусі».
«Ёсьць дзьве прычыны, чаму мы гэтага ня робім. Першая — рэгістрацыя за мяжой не дае магчымасьці выконваць такі аб’ём працы і не дае такіх магчымасьцяў, як рэгістрацыя ў Беларусі. Па-другое, мне як юрысту хочацца ўсё ж даказаць, што мы не парушалі ніякіх законаў, правілаў і маем законнае права на рэгістрацыю ўнутры Беларусі».
Вольга Кавалькова і Максім Гацак заявілі, што, нягледзячы на адмову ў рэгістрацыі, беларускі сацыяльна-хрысьціянскі рух працягвае дзейнасьць прынамсі ў трох кірунках: агітацыя за беларускамоўнае навучаньне дзетак у дзіцячых садках, паляпшэньне ўмоваў утрыманьня ў турмах і ізалятарах, дыскусія вакол пэнсійнай рэформы.
Актывісты сацыяльна-хрысьціянскага руху зьбіраюць подпісы грамадзян Беларусі, сустракаюцца з дэпутатамі і праводзяць агітацыйныя кампаніі.

Рух мае намер зьвярнуцца ў Вярхоўны суд са скаргай на Міністэрства юстыцыі Беларусі на нерэгістрацыю іх арганізацыі як дабрачыннага асьветніцкага грамадзкага аб’яднаньня.

Кіраўніца Сацыяльна-хрысьціянскага руху Вольга Кавалькова сказала, што Мін’юст знайшоў ва ўстаноўчых дакумэнтах два парушэньні. Першае — што было няправільна названае імя па бацьку адной з удзельніц устаноўчага сходу Ірыны Ермаковай. Другая падстава для нерэгістрацыі — тое, што ў сьпісе кіраўніцтва грамадзкага аб’яднаньня 7 кіраўнікоў пазначаныя як сябры рады. Мін’юст лічыць, што Вольга Кавалькова павінна была быць пазначаная не як сябра рады, а як кіраўнік. Аднак Кавалькова кажа, што ўсе 7 чалавек рады маюць аднолькавыя правы, і яна старшыня аб’яднаньня, але не ягонай рады.

Як лічаць Вольга Кавалькова і яе намесьнік Максім Гацак, Міністэрства юстыцыі Беларусі адмовіла ў рэгістрацыі бяз дай прычыны, і яны будуць аспрэчваць рашэньне Мін’юсту ў Вярхоўным Судзе.

Дарэчы, гэта ўжо другая спроба зарэгістравацца — як і першая, яна скончылася няўдала.

«Аднак гэта нас ня спыніць у нашай дзейнасьці», — сказаў Максім Гацак.Ён дадаў, што актывісты сацыяльна-хрысьціянскага руху паведамяць пра гэты выпадак замежным партнэрам, каб ведалі, што так званая «лібэралізацыя ў Беларусі» насамрэч не праводзіцца.

Вольга Кавалькова лічыць непатрэбным рэгістравацца за мяжой: «Мне як юрысту хочацца ўсё ж даказаць, што мы не парушалі ніякіх законаў, правілаў і маем законнае права на рэгістрацыю ўнутры Беларусі».

«Ёсьць дзьве прычыны, чаму мы гэтага ня робім. Першая — рэгістрацыя за мяжой не дае магчымасьці выконваць такі аб’ём працы і не дае такіх магчымасьцяў, як рэгістрацыя ў Беларусі. Па-другое, мне як юрысту хочацца ўсё ж даказаць, што мы не парушалі ніякіх законаў, правілаў і маем законнае права на рэгістрацыю ўнутры Беларусі».

Вольга Кавалькова і Максім Гацак заявілі, што, нягледзячы на адмову ў рэгістрацыі, беларускі сацыяльна-хрысьціянскі рух працягвае дзейнасьць прынамсі ў трох кірунках: агітацыя за беларускамоўнае навучаньне дзетак у дзіцячых садках, паляпшэньне ўмоваў утрыманьня ў турмах і ізалятарах, дыскусія вакол пэнсійнай рэформы.

Актывісты сацыяльна-хрысьціянскага руху зьбіраюць подпісы грамадзян Беларусі, сустракаюцца з дэпутатамі і праводзяць агітацыйныя кампаніі.

Радыё Свабода/ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт