Беларускія пажарныя патрулююць лясы з паветра
PR dla Zagranicy
Alaksandar Papko
12.08.2017 10:41
Сьпякотнае надвор’е стварае рызыку лясных пажараў.
Верталёт Airbus AS355wikimedia commons/Pavol Svetoň/CC BY-SA 3.0
У сувязі са сьпёкай у Беларусі назіраецца пажаранебясьпечная сытуацыя. Міністэрства па надзвычайных сытуацыях Беларусі пачало патруляваць лясы з паветра – паведамляе афіцыйнае інфармагенцтва БЕЛТА са спасылкай на сайт МНС Беларусі. Для паветранага патруляваньня выкарыстоўваюцца самалёты Ан-2, верталёты Airbus AS355 NP і Мі-2 з дэсантна-пажарнымі групамі на борце.
Пры неабходнасьці пажарныя могуць высадзіцца на месца ўзгараньня для яго лякалізацыі й ліквідацыі пажару. У выпадку выяўленьня вялікіх пажараў для іх хуткай ліквідацыі могуць быць задзейнічаны верталёты Мі-8 і Мі-26, здольныя выліць на ачаг ўзгараньня да 15 тонаў вады.
За апошнія тыдні авіяцыя Міністэрства па надзвычайных сытуацыях выявіла 34 лясныя пажары.
belta.by/ап