Logo Polskiego Radia
Print

Ашмянскую мытню ліквідуюць

PR dla Zagranicy
Alaksandar Papko 12.08.2017 12:57
Супраць яе функцыянэраў ужо два гады ідзе працэс па абвінавачаньні ў карупцыі.
Фота мае ілюстрацыйны характарФота мае ілюстрацыйны характарpixabay.com/Public Domain/CC0

Ашмянская мытня, супраць функцыянэраў якой ідзе судовы працэс, будзе ліквідаваная – паведамляе партал «Беларускі партызан» са спасылкай на афіцыйнае інфармагентцва БЕЛТА.

З 1 кастрычніка зона адказнасьці Ашмянскай мытні пяройдзе пад юрысдыкцыю Гарадзенскай рэгіянальнай мытні. Кіраўнічы пэрсанал будзе пераведзены ў памежныя пункты мытнага афармленьня, у іншыя аддзелы.

У сакавіку 2015 года супрацоўнікі КДБ затрымалі 58 чалавек з 96 супрацоўнікаў памежнага пераходу «Каменны Лог». З восені 2016 года ў Менску ідуць судовыя паседжаньні па справе ашмянскіх мытнікаў.

Паводле вэрсіі сьледзтва, за плату ад 80 да 250 даляраў мытнікі бесьперашкодна прапусьцілі празь мяжу больш за 4,5 тысячы фураў з кветкамі. На хабарах ад уладальнікаў гэтых грузаў супрацоўнікі Ашмянскай мытні за пяць гадоў зарабілі каля 900 тысяч даляраў.

Belaruspartisan.org/belta.by/ап

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт