Logo Polskiego Radia
Print

Беларускія ўлады зноў ціснуць на журналістаў «Белсату»

PR dla Zagranicy
Alaksandar Papko 12.08.2017 15:59
Журналістку Кацярыну Андрэеву хочуць аштрафаваць ужо ў 4 раз з пачатку гэтага году.
Кацярына АндрэеваКацярына Андрэеваbelsat.eu

Беларускія ўлады працягваюць ціск на тэлеканал «Белсат». Журналістка Кацярына Андрэева атрымала па пошце адразу два адміністрацыйныя пратаколы з Цэнтральнага РУУС Менску – паведамляе сайт тэлеканалу. Яе хочуць пакараць штрафам за стрым з акцыі пратэсту 3 ліпеня й сьвяткаваньня Дня дэсантніка 29 ліпеня. Карэспандэнтку вінавацяць супрацы з тэлеканалам «Белсат» без акрэдытацыі МЗС Беларусі.

Як адзначаецца ў пратаколе за акцыю 3 ліпеня, журналістка нібыта падрыхтавала відэасюжэт для праграмы «Навіны» на «Белсаце», хаця такой праграмы на тэлеканале наогул не існуе, а відэасюжэту Кацярына Андрэева не рыхтавала – яна толькі вяла стрым з мітынгу.

Журналістку не ўпершыню перасьледуюць за яе прафэсійную дзейнасьць. 12 сакавіка Кацярына Андрэева была затрымана ў Воршы пасьля «маршу недармаедаў», зьякога вяла стрым. Ноч яе пратрымалі ў ізалятары, а затым аштрафавалі.

4 траўня суд Савецкага раёну Менску завочна прысудзіў журналістцы штраф за працу на «маршы недармаедаў» у Берасьці. Такім чынам за 8 месяцаў гэтага году журналістка была пакараная за сваю прафэсійную дзейнасьць ужо 4 разы.

Belsat.eu/ап

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт