Logo Polskiego Radia
Print

21 верасьня ў Менску з сольным канцэртам выступіць Лявон Вольскі

PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska 21.08.2017 15:46
У Prime Hall ён выканае альбом «Белая яблыня грому» і свае лепшыя песьні розных часоў.
facebook

21 верасьня ў Менску пройдзе вялікі сольны канцэрт Лявона Вольскага. Апошні такі канцэрт быў сем гадоў таму. Пра гэта ў Facebook напісаў сам музыка. У Prime Hall ён выканае альбом «Белая яблыня грому» і свае лепшыя песьні розных часоў. Квіткі пачнуць прадаваць з 30 жніўня.

«Сябры! Мне прыемна запрасіць усіх вас на доўгачаканы канцэрт у нармальнай сучаснай зале ў родным горадзе», – піша Лявон.

Квіткі зьявяцца ў продажы 30 жніўня ў 12.00. Кошт 30-48 рублёў.

Продаж праз сыстэму Kvitki.by, сайт Primehall.by і касы Prime Hall (ГЦ «Замак»). Танцпляц: 30 руб. (першыя 200), 35 руб. (наступныя 300), 40 руб. (астатнія). Сядзячыя мейсцы: ад 40 да 48 руб. Інфалінія (033) 661 14 32. Пачатак канцэрту ў 19.00.

euroradio.fm/яс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт