Logo Polskiego Radia
Print

Дзень незалежнасьці дазволілі, але толькі на Бангалёр

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 22.08.2017 10:23
У Менску далі дазвол толькі на мітынг у гонар наданьня Дэклярацыі аб дзяржаўным сувэрэнітэце статусу канстытуцыйнага закону.
Фота: старонка "Моладзі БНФ" у сацсетцы Facebook

Гарадзкія ўлады Менску далі дазвол на мітынг у гонар наданьня Дэклярацыі аб дзяржаўным сувэрэнітэце статусу канстытуцыйнага закону на плошчы Бангалёр, але марш правесьці не дазволілі.
Актывісты Моладзі БНФ падавалі заяўку ў Гарвыканкам на правядзеньне сьвяточнага маршу і мітынгу ў парку Сяброўства Народаў. 18 жніўня заяўнікаў мітынгу запрасілі на прыём у выканкам, дзе было агучана рашэньне дазволіць мітынг, але без марша. Заяўнікі расказваюць, што «гутарка вялася з большага па-беларуску, а старшыня камісіі выказаў сваю згоду з гістарычнай значнасьцю гэтай даты. Але ж гэта на словах, а вось дзеяньні апынуліся абсалютна звычайнымі – за агароджаным колам на маленькай Бангалёр, куды патрапіць можна будзе праз дзесяткі здымачоў і вобшукаў».
«Мы пайшлі на саступкі – падалі заяву на звыклы для ўладаў маршрут – мы не прапаноўвалі марш па праспэкце ці нейкай галоўнай вуліцы, але мы ўсё роўна атрымалі тое, што і звычайна, але загорнутае ў прыгожы пакецік пад назвай «Мы вам пачалі ж дазваляць». Мы не будзем ахвяраваць чалавечым гонарам», – заяўляе Моладзь БНФ.
Актывісты паведамляюць, што 25 жніўня яны ўрачыста ўскладуць кветкі дэпутатам БНФ, якія ў 1991 годзе «праявілі сваю любоў на Нацыі, Радзімы, свайго Сумленьня і змаглі прыняць гэтую дэклярацыю». З нагоды сьвята Моладзь БНФ плянуе зробіць сьвята для дзетак з дзіцячага дому.

ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт