Logo Polskiego Radia
Print

«Міжнародная амністыя» прызнала Зьміцера Паліенку палітвязьням

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 25.08.2017 09:00
Падставай для крымінальнага перасьледу актывіста стаў ягоны ўдзел у велапрабегу «Крытычная маса».
Зьміцер ПаліенкаЗьміцер Паліенкаphoto: БелаПАН

«Міжнародная амністыя» прызнала Зьміцера Паліенку палітвязьням
Праваабарончая арганізацыя "Міжнародная амністыя" прызнала Дзьмітрыя Паліенку вязьнем сумленьня і заклікала беларускія ўлады вызваліць яго.
12 кастрычніка 2016 года Паліенка быў асуджаны па артыкуле 364 Крымінальнага кодэкса (насільле або пагроза ўжываньня гвалту ў дачыненьні да супрацоўнікаў праваахоўных органаў) і па ч. 2 артыкула 343 КК (выраб і распаўсюджваньне парнаграфічных матэрыялаў або прадметаў парнаграфічнага характару). Ён быў асуджаны на два гады пазбаўленьня волі з адтэрміноўкай выкананьня на два гады.
7 красавіка суд Заводзкага раёна Менска адмяніў адтэрміноўку выкананьня пакараньня. Паліенка быў адпраўлены ў выпраўленчую калёнію ў Бабруйск, дзе павінен прабыць да кастрычніка 2018 года.
Падставай для крымінальнага перасьледу актывіста стаў ягоны ўдзел у велапрабегу «Крытычная маса», які праходзіў 29 красавіка мінулага года, і быў спынены міліцыяй.
Беларускія праваабарончыя арганізацыі абвясьцілі Дзьмітрыя Паліенку палітычным зьняволеным і запатрабавалі ад уладаў яго неадкладнага вызваленьня.
Як гаворыцца ў паведамленьні «Міжнароднай амністыі», праваабарончая арганізацыя лічыць, што «ўсе абвінавачваньні супраць Дзьмітрыя Паліенкі выцякаюць з мірнага ажыцьцяўленьня ім сваіх правоў на свабоду слова і мірных сходаў». Паліенка «стаў ахвярай перасьледу з боку ўладаў з-за яго мірнай дзейнасьці і, такім чынам, зьяўляецца вязьнем сумленьня», падкрэсьліваюць праваабаронцы.
«Міжнародная амністыя» заклікае беларускія ўлады неадкладна і безумоўна вызваліць Зьмітра Паліенку.

Праваабарончая арганізацыя "Міжнародная амністыя" прызнала Дзьмітрыя Паліенку вязьнем сумленьня і заклікала беларускія ўлады вызваліць яго.

12 кастрычніка 2016 года Паліенка быў асуджаны па артыкуле 364 Крымінальнага кодэкса (насільле або пагроза ўжываньня гвалту ў дачыненьні да супрацоўнікаў праваахоўных органаў) і па ч. 2 артыкула 343 КК (выраб і распаўсюджваньне парнаграфічных матэрыялаў або прадметаў парнаграфічнага характару). Ён быў асуджаны на два гады пазбаўленьня волі з адтэрміноўкай выкананьня на два гады.7 красавіка суд Заводзкага раёна Менска адмяніў адтэрміноўку выкананьня пакараньня. Паліенка быў адпраўлены ў выпраўленчую калёнію ў Бабруйск, дзе павінен прабыць да кастрычніка 2018 года.

Падставай для крымінальнага перасьледу актывіста стаў ягоны ўдзел у велапрабегу «Крытычная маса», які праходзіў 29 красавіка мінулага года, і быў спынены міліцыяй.

Беларускія праваабарончыя арганізацыі абвясьцілі Дзьмітрыя Паліенку палітычным зьняволеным і запатрабавалі ад уладаў яго неадкладнага вызваленьня.

Як гаворыцца ў паведамленьні «Міжнароднай амністыі», праваабарончая арганізацыя лічыць, што «ўсе абвінавачваньні супраць Дзьмітрыя Паліенкі выцякаюць з мірнага ажыцьцяўленьня ім сваіх правоў на свабоду слова і мірных сходаў». Паліенка «стаў ахвярай перасьледу з боку ўладаў з-за яго мірнай дзейнасьці і, такім чынам, зьяўляецца вязьнем сумленьня», падкрэсьліваюць праваабаронцы.

«Міжнародная амністыя» заклікае беларускія ўлады неадкладна і безумоўна вызваліць Зьмітра Паліенку.

naviny.by/ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт