Logo Polskiego Radia
Print

Памежнікі з ужываньнем зброі затрымалі групу кантрабандыстаў

PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska 08.09.2017 12:21
Спынены канал незаконнага перамяшчэньня буйной партыі тавараў праз беларуска-летувіскую мяжу.
pixabay.com/Public Domain CC0

Як паведамляе Дзяржаўны памежны камітэт Беларусі, 6-га верасьня беларускія памежнікі атрымалі апэратыўную інфармацыю аб перамяшчэньні групы невядомых каля мяжы з Летувой. Яны былі апранутыя ў камуфляж і мелі пры сабе прадметы падобныя на ваенную экіпіроўку. Група схавалася ў доме ў адным з населеных пунктаў Гарадзенскага раёна.

Супрацоўнікі апэратыўнага падразьдзяленьня органаў памежнай службы выявілі семярых грамадзян Беларусі 1981-1991 гадоў нараджэньня, якія паспрабавалі заблякаваць праваахоўнікам доступ у дом і аказаць супраціў. У выніку памежнікі былі вымушаныя прымяніць фізычную сілу і зброю траўматычнага дзеяньня.

У доме канфіскавана 119 мяшкоў з тытунёвымі вырабамі розных марак (54770 пачкаў цыгарэт) старанна ўпакаваных у капронавыя мяшкі, якія знаходзіліся ў двух схованках і былі падрыхтаваныя для перамяшчэньня праз мяжу. Акрамя таго, выяўлена 1000 эўра, 15 мабільных тэлефонаў, тры цеплавізары, восем партатыўных радыёстанцый, пнэўматычны пісталет тыпу «Макараў», навігатар, пляншэт, сродкі сувязі, чатыры газавыя балёнчыкі, а таксама восем камплектаў форменнага абмундзіраваньня.

У дачыненьні да затрыманых грамадзян пачаты працэс па арт. 23,30 і арт. 23,29 КоАП за парушэньне пагранічнага рэжыму і спроба незаконнага перасячэньня дзяржаўнай мяжы.

naviny.by/яс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт