Logo Polskiego Radia
Print

Легалізаваць анлайн-казіно зьбіраюцца ў Беларусі

PR dla Zagranicy
Vasil Sadouski 13.09.2017 15:22
Праект указу, які падрыхтавала Міністэрства па падатках і зборах, вынесены на грамадзкае абмеркаваньне.
pixabay.com/Public Domain CC0

Легалізаваць анлайн-казіно зьбіраюцца ў Беларусі. Праект указу, які падрыхтавала Міністэрства па падатках і зборах, вынесены на грамадзкае абмеркаваньне. Сутнасьць дакумэнту ў стварэньні сыстэмы дзяржаўнага рэгуляваньня дзейнасьці такіх сэрвісаў.

Калі ініцыятыву падтрымаюць, для работы на тэрыторыі краіны ўладальнікам віртуальных казіно прыйдзецца атрымліваць спэцыяльныя дазволы. Выдаваць ліцэнзіі будуць толькі тым прэтэндэнтам, якія адпавядаюць пэўным крытэрыям.

Акрамя таго, прапануецца ўвесьці адміністратыўную адказнасьць за парушэньні ў сфэры ігральнага бізнэсу. Складаць пратаколы і разглядаць такія справы будуць службовыя асобы падатковых органаў і Камітэту дзяржаўнага кантролю. Прааналізаваўшы замежны досьвед, аўтары новага дакумэнту таксама плянуюць забараніць карыстаньне паслугамі электронных казіно асобам, якім няма 21 году.

interfax.by/св

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт