Logo Polskiego Radia
Print

Экзатычную кантрабанду затрымалі памежнікі ў нацыянальным аэрапорце (ФОТА)

PR dla Zagranicy
Vasil Sadouski 13.09.2017 18:19
36-гадовы грамадзянін Расеі правозіў з сабой 54 зьмяі, 5 яшчарак, 25 павукоў, а таксама 9 скарпіёнаў.
Фота: gpk.gov.by

Экзатычную кантрабанду затрымалі супрацоўнікі Дзяржаўнага памежнага камітэту ў нацыянальным аэрапорце «Менск». 36-гадовы грамадзянін Расеі правозіў з сабой 54 зьмяі, 5 яшчарак, 25 павукоў, а таксама 9 скарпіёнаў. Пра гэта стала вядома падчас памежнага кантролю.

Жывы груз знаходзіўся ў ручной паклажы пасажыра самалёту, што прыбыў у Беларусь мінулым вечарам з аўстрыйскай сталіцы. Парушальнік адразу ж быў перададзены прадстаўнікам мытнай службы. Што тычыцца кантрабанды, то яе накіравалі на экспэртызу.

Навошта мужчыне спатрэбіліся драпежнікі, ды яшчэ ў такой колькасьці, мусяць высьветліць праваахоўныя органы – паведамілі ў прэс-службе Дзяржаўнага памежнага камітэту.

/

/

/

gpk.gov.by/св

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт