Logo Polskiego Radia
Print

Мэтадыстку прымусілі звольніцца з працы за сьцяг і за рэпосты ў сацсетках

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 14.09.2017 13:15
Ірына выклала фатаздымак зь бел-чырвона-белым сьцягам і зрабіла рэпосты са старонак «Мая краіна Беларусь» і «Стоп Лука».
Радыё Свабоды

Мэтадыстку прымусілі звольніцца з працы за сьцяг і за рэпосты ў сацсетках
Мэтадыстку Цэнтру дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі Першамайскага раёну Менску спадарыню Ірыну прымусілі звольніцца з прычыны публікацый у сацсетках.
Ірына выклала на сваёй старонцы фатаздымак зь бел-чырвона-белым сьцягам і зрабіла рэпосты са старонак «Мая краіна Беларусь» і «Стоп Лука».
Ірына патлумачыла карэспандэнту Свабоды: «Яны сказалі маёй загадчыцы аддзелу, што Ірыне трэба меней пісаць у сацыяльных сетках, у прыватнасьці «Ўкантакце». Былі размовы, што нельга так выказваць сваю пазыцыю, навошта ты гэта пішаш? І калі ў мяне была размова з дырэктаркай, яна сказала, што я ганьблю сваю краіну, свайго прэзыдэнта. І што ёй сорамна, што яна мяне ўзяла на працу. Яна сказала, што мне лепш сысьці, бо «Ўкантакце» шмат чаго непрыемнага».
У адміністрацыі цэнтру адмаўляюць, што прымусілі Ірыну звольніцца. Начальнік упраўленьня адукацыі адміністрацыі Першамайскага раёну Людміла Барысенка сказала «Нашай Ніве», што не камэнтуе сытуацыю. «Гэта нешта накшталт выдумкі», – сказала Людміла Барысенка.
Ірына пракамэнтавала гэтыя выказваньні Свабодзе так: «Яны адмаўляюць гэта і выбралі такі шлях, што я, маўляў, не працавала. Але ў мяне захаваліся дакумэнты, я рамантавала кабінэт. Дзе гэта бачна, каб мэтадыст такія працы выконваў? Я не маляр, не тынкоўшчык, не будаўнік. Але я працавала моўчкі, набыла гэтую эмаль, пафарбавала».
Ірына кажа, што насамрэч падставай для звальненьня былі публікацыі ў сацсетках.
«Я з калегамі не абмяркоўвала сваю пазыцыю. Я працавала, рабіла гэтыя кабінэты. Нідзе я не сьвяцілася, апроч сацсетак. Ніводнага закліку выходзіць на плошчу ў мяне там не было. Проста фота з нацыянальнай сымболікай, я не лічу, што гэта страшна. Звычайны бел-чырвона-белы сьцяг у мяне ў кватэры, у маім уласным пакоі. І ў мяне ёсьць фота на маёй старонцы «Ўкантакце», у Фэйсбуку. Гэта ж не правапарушэньне такія фоткі выкладаць».

Мэтадыстку Цэнтру дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі Першамайскага раёну Менску спадарыню Ірыну прымусілі звольніцца з прычыны публікацый у сацсетках.

Ірына выклала на сваёй старонцы фатаздымак зь бел-чырвона-белым сьцягам і зрабіла рэпосты са старонак «Мая краіна Беларусь» і «Стоп Лука».

Ірына патлумачыла карэспандэнту Свабоды: «Яны сказалі маёй загадчыцы аддзелу, што Ірыне трэба меней пісаць у сацыяльных сетках, у прыватнасьці «Ўкантакце». Былі размовы, што нельга так выказваць сваю пазыцыю, навошта ты гэта пішаш? І калі ў мяне была размова з дырэктаркай, яна сказала, што я ганьблю сваю краіну, свайго прэзыдэнта. І што ёй сорамна, што яна мяне ўзяла на працу. Яна сказала, што мне лепш сысьці, бо «Ўкантакце» шмат чаго непрыемнага».

У адміністрацыі цэнтру адмаўляюць, што прымусілі Ірыну звольніцца. Начальнік упраўленьня адукацыі адміністрацыі Першамайскага раёну Людміла Барысенка сказала «Нашай Ніве», што не камэнтуе сытуацыю. «Гэта нешта накшталт выдумкі», – сказала Людміла Барысенка.

Ірына пракамэнтавала гэтыя выказваньні Свабодзе так: «Яны адмаўляюць гэта і выбралі такі шлях, што я, маўляў, не працавала. Але ў мяне захаваліся дакумэнты, я рамантавала кабінэт. Дзе гэта бачна, каб мэтадыст такія працы выконваў? Я не маляр, не тынкоўшчык, не будаўнік. Але я працавала моўчкі, набыла гэтую эмаль, пафарбавала».

Ірына кажа, што насамрэч падставай для звальненьня былі публікацыі ў сацсетках. «Я з калегамі не абмяркоўвала сваю пазыцыю. Я працавала, рабіла гэтыя кабінэты. Нідзе я не сьвяцілася, апроч сацсетак. Ніводнага закліку выходзіць на плошчу ў мяне там не было. Проста фота з нацыянальнай сымболікай, я не лічу, што гэта страшна. Звычайны бел-чырвона-белы сьцяг у мяне ў кватэры, у маім уласным пакоі. І ў мяне ёсьць фота на маёй старонцы «Ўкантакце», у Фэйсбуку. Гэта ж не правапарушэньне такія фоткі выкладаць».

Радыё Свабода/ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт