Logo Polskiego Radia
Print

За спробу нелегальна перасячы мяжу ў Берасьці за год затрымалі 115 чалавек

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 14.09.2017 17:11
Агульная колькасьць парушальнікаў пагранічнага заканадаўства перавысіла 1,5 тысячы.
radyjo.net

Берасьцейскімі памежнікамі за спробу незаконнага перасячэньня мяжы ў бягучым годзе затрыманыя ўжо 115 чалавек, паведамілі ў Дзяржаўным памежным камітэце Беларусі ў чацьвер.
"З пачатку 2017 года за спробы незаконна перасекчы дзяржаўную мяжу на ўчастку Берасьцейскай памежнай групы да адказнасьці былі прыцягнутыя ўжо 115 чалавек, агульная колькасьць парушальнікаў пагранічнага заканадаўства перавысіла 1,5 тысячы", - праінфармавалі ў ДПК.
Там адзначылі, што за два апошнія дні ў памежнай зоне затрыманыя два грамадзяніна Ірана і двое чачэнцаў.
У аўторак паблізу ад беларуска-польскай мяжы былі затрыманыя два жыхары Ірана, якія спрабавалі патрапіць у ЭЗ. Канчатковай кропкай маршруту парушальнікаў, па іх словах, зьяўлялася Нямеччына. Затрымаць іх удалося з дапамогай мясцовых жыхароў, распавялі ў ДПК.
У цяперашні час грамадзяне Ірана зьмешчаны ў ізалятар часовага ўтрыманьня Берасьцейскай памежнай групы. Яны прыцягнуты да адміністрацыйнай адказнасьці ў выглядзе дэпартацыі з забаронай уезду ў Беларусь тэрмінам на 5 гадоў, якая будзе ажыцьцёўлена за іх кошт.
У сераду таксама з дапамогай мясцовых жыхароў памежнікі затрымалі ў Берасьцейскім раёне двух грамадзян Расеі, якія знаходзіліся ў памежнай зоне без неабходных для гэтага дакумэнтаў, працягнулі ў ДПК.
Абодва парушальнікі пагранічнага рэжыму таксама дастаўлены ў ізалятар часовага ўтрыманьня Берасьцейскай памежнай групы, дзе чакаюць прыняцьця рашэньня па справе аб адміністрацыйным правапарушэньні, падсумавалі ў ДПК.
Чытаць цалкам: https://www.interfax.by/news/belarus/1230274

Інтэрфакс/ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт