Logo Polskiego Radia
Print

Моцны вецер парушыў электразабесьпячэньне 715 населеных пунктаў

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 19.09.2017 12:44
Работнікі МНС праводзяць уборку паваленых дрэў і ліквідуюць наступствы падтапленьняў.
Photo: pixabay.com/CC0 Public Domain

Моцны вецер парушыў электразабесьпячэньне 715 населеных пунктаў
Работнікі МНС праводзяць уборку паваленых дрэў і ліквідуюць наступствы падтапленьняў.
З-за моцнага ветру, парывы якога дасягалі 23 мэтраў за сэкунду, за мінулыя суткі на тэрыторыі Беларусі пэрыядычна парушалася электразабесьпячэньне 715 населеных пунктаў, паведамляе прэс-служба МНС.
На 6 гадзін 19 верасьня без электразабесьпячэньня заставаўся 41 населены пункт у Віцебскай, Гомельскай, Менскай і Магілёўскай абласьцях. Вядуцца аднаўленчыя работы.
Паводле зьвестак МНС, з-за ветру пацярпелі шэсьць населеных пунктаў у чатырох раёнах Гарадзенскай і Менскай абласьцей: пашкоджаныя дахі двух жылых дамоў і чатырох сельскагаспадарчых будынкаў; зафіксаваныя 55 выпадкаў падзеньня дрэў, у выніку якіх пашкоджаны пяць легкавых аўтамабіляў.
З-за вялікіх ападкаў у Браславе Віцебскай вобласьці былі падтопленыя шэсьць прыватных падворкаў і тэрыторыя аддзела адукацыі, спорту й турызму Браслаўскага райвыканкама, паведамляе МНС. Ніхто не пацярпеў.
Работнікі МНС і іншых арганізацый праводзяць расьпілоўку і ўборку паваленых дрэў, ліквідуюць наступствы падтапленьняў. Вядуцца іншыя аднаўленчыя работы.
belapan.com/аз

Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт