Logo Polskiego Radia
Print

Беларусы дамагаюцца адстаўкі міністра абароны Андрэя Раўкова

PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska 12.10.2017 13:48
Зварот з патрабаваньнем адстаўкі міністра абароны за адзін дзень падтрымалі 3700 асобаў.
Міністэрства абароны РБМіністэрства абароны РБGruszecki/Wikipedia/CC BY-SA 3.0

Праз сэрвіс электронных зваротаў да дзяржаўных органаў zvarot.by праваабаронцы праводзяць кампанію супраць дзедаўшчыны ў арміі з патрабаваньнем адстаўкі міністра абароны Беларусі Андрэя Раўкова. На гэты момант даслана больш за 3700 індывідуальных паведамленьняў міністру.

Кампанія разгарнулася ў сувязі з жудасным выпадкам у вайсковай частцы у Пячах, дзе ў склепе знайшлі 21-гадовага Аляксандра Коржыча павешаным са зьвязанымі нагамі. Сям’я і сябры ўпэўнены, што ён стаў ахвярай дзедаўшчыны.

«Камандзір часткі сказаў маці: даруйце, так атрымалася». Сьледчы камітэт распачаў справу па факце сьмерці жаўнера ў Пячах.

belsat.eu/яс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт