Logo Polskiego Radia
Print

Фільм «Моц Матылькоў» адкрые фэстываль «СВАЁ КІНО»

PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska 12.10.2017 14:29
Фэстываль пачнецца ў сераду 18 кастрычніка а 19.00 у менскім «АРТкінатэатры».

У сераду 18 кастрычніка а 19.00 у менскім «АРТкінатэатры» (пр-т Дзяржынскага, 104, ст.м. Пятроўшчына) паказам фільма «Моц Матылькоў» рэжысэра Рамана Раманава стартуе другі сэзон пазнавальна-забаўляльнага праекта «СВАЁ КІНО». Гэта мерапрыемства прысьвечана сучаснаму незалежнаму беларускамуе кіно.

/
Фільм «Моц Матылькоў» удзельнічаў у фэстывалях: Фэстываль "Пакроў" (Украіна, Кіеў), феэтываль імя "Савы Марозава" (Расея, Масква), Industry of the 21st Ji.hlava IDFF (Чэхія, Йіглава)

«Моц Матылькоў» гэта фільм пра незвычайныя тэатры, у якіх у якасьці актораў удзельнічаюць людзі з асаблівасьцямі. Тэатр для іх як сьвятло, якое іх вабіць і прыцягвае. Гэта адзіны лад жыцьця, у якім яны не маюць абмежаваньняў, таму што для творчасьці ніякія «НО» ня маюць значэньня.

Глядач мае магчымасць акунуцца ў жыцьцё гэтай супольнасьці і адчуць сапраўднае каханьне, запал, адкрытасьць і сілу людзей, якім, здавалася б, ужо няма на што спадзявацца ў гэтым жыцьці.

Фільм здымаўся з удзелам тэатральных труп з Летувы, Польшчы, Украіны й Беларусі.

яс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт