Logo Polskiego Radia
Print

Дронам забаранілі лётаць над 80 аб'ектамі ў Беларусі

PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska 12.10.2017 16:37
Першапачатковы сьпіс зон, дзе забаронена выкарыстаньне авіямадэлей, налічваў 16 пунктаў.
Photo: pixabay.comPhoto: pixabay.com

Пералік зон у Беларусі, дзе забаронена выкарыстаньне авіямадэлей, папоўніўся на некалькі дзясяткаў пунктаў. Гэта вынікае з пастановы Міністэрства абароны Беларусі ад 27 верасьня 2017 года.

Першы такі сьпіс зьявіўся ў жніўні мінулага года. У ім было 16 пунктаў, у тым ліку цэнтар Менска, раён Дразды і АЭС.

У абноўленым пераліку – 80 радкоў. У Менску цяпер нельга лётаць над праспэктамі Пераможцаў і Незалежнасьці, паўночная частка МКАД, «Мінск-Арэна», «Чыжоўка-Арэна», Палац Незалежнасьці і раён за Нацыянальнай бібліятэкай.

Да забароненых зонаў дадаліся Нацыянальны аэрапорт Менск, Мачулішчы, участкі трас М3, М2 і Р80. Таксама закрытыя для палётаў тэрыторыі зьявілася над Лідай, Пінскам, Лунінцом, Віцебскам, Полацкам і ўздоўж межаў з Украінай, Польшчай, Летувой і Латвіяй.

Нагадаем, па законе, пад словам «авіямадэль» разумеецца «лятальны апарат без чалавека на борце». У забароненых зонах выкарыстаньне авіямадэлей не дапускаецца без узгадненьня з дзяржорганам.

nn.by/яс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт