Logo Polskiego Radia
Print

У Магілёўскай вобласьці затрыманыя аптовыя распаўсюднікі псыхатропных рэчываў

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 06.12.2017 15:32
Апэратыўныя супрацоўнікі канфіскавалі больш за 2 кг парашка і больш за 150 г рэчыва расьліннага паходжаньня.
pixabay.com/Public Domain CC0

У Магілёўскай вобласьці затрыманыя аптовыя распаўсюднікі псыхатропных рэчываў
Наркакантролёры пры падтрымцы байцоў САХР МУС затрымалі ў Магілёўскай вобласьці двух аптовых распаўсюджвальнікаў псыхатропных рэчываў.
Як паведамляецца на сайце ГУУС Менгарвыканкама, усталяваць распаўсюджвальнікаў рэчывы альфа-PVP дазволіла інфармацыя, атрыманая ў ходзе расьсьледаваньня крымінальнай справы ў Савецкім раённым аддзеле Сьледчага камітэта.
На падставе даручэньня сьледчых пры вытворчасьці ператрусу ў тайніку, які быў знойдзены ў падвале аднаго з жылых дамоў, апэратыўныя супрацоўнікі канфіскавалі больш за 2 кг парашка і больш за 150 г рэчыва расьліннага паходжаньня. Буйныя закладкі фігуранты рабілі ў 20-30 км ад Менска. Працавалі на інтэрнэт-краму.
Прадстаўленае на дасьледаваньне ва ўпраўленьне Дзяржкамітэта судовых экспэртыз па Менску канфіскаванае ў фігурантаў крышталічнае рэчыва са спэцыфічным прыкрым пахам утрымлівала ў сваім складзе асабліва небясьпечнае псыхатропнае рэчыва альфа-PVP, не выкарыстоўваецца ў мэдыцынскіх мэтах. Высушанае здробненае рэчыва расьліннага паходжаньня зялёнага колеру апынулася небясьпечным наркатычным сродкам – марыхуанай.
У дачыненьні да затрыманых распачата справа па ч. 3 арт. 328 КК (незаконны абарот наркатычных сродкаў, псыхатропных рэчываў, іх прэкурсораў і аналягаў). Яны заключаныя пад варту.

БелаПАН/ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт