Logo Polskiego Radia
Print

Берасьце: у склад акруговых камісій трапілі прадстаўнікі апазыцыі

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 06.12.2017 17:19
Вылучэнцы ад АГП і «Справядлівага сьвету» патрапілі ў тыя камісіі, дзе не было «конкурсу».
Здымак мае ілюстрацыйны характар.Здымак мае ілюстрацыйны характар.Photo: pixabay.com/CC0 Public Domain

Берасьце: у склад акруговых камісій трапілі два прадстаўнікі АГП
Чацьвёртага сьнежня адбылося пасяджэньне Прэзыдыюма Берасьцейскага абласнога Савета дэпутатаў і Берасьцейскага абласнога выканкама, на якім было ўтворана 57 акруговых выбарчых камісій. Па інфармацыі, агучанай на пачатку паседжаньня, у склад АВК было вылучана 759 прэтэндэнтаў па вобласьці. 99 з іх – працоўнымі калектывамі, ад грамадзян – 227, палітычнымі партыямі – 46, грамадзкімі аб’яднаньнямі – 387.
Па выніках у склад акруговых камісій увайшло 679 чалавек. Сярод іх 379 – прадстаўнікі грамадзкіх аб'яднаньняў (у іх ліку 35 ад палітычных партый), 209 вылучаных шляхам падачы заявы, 91 – працоўнымі калектывамі.
Гэтым разам у склад АВК трапілі 3 прадстаўнікі ад БПЛ «Справядлівы сьвет» і 2 ад Аб’яднанай Грамадзянскай партыі (АГП). Прычым, як адзначае назіральнік кампаніі «Праваабаронцы за свабодныя выбары» Ўладзімір Вялічкін, вылучэнцы ад АГП і «Справядлівага сьвету» патрапілі ў тыя АВК, дзе не было «конкурсу».
У працэсе адбора кандыдатур пасяджэньне кіравалася рэкамэндацыямі «працоўных груп». Асноўнай падставай дзеля ўключэньня ў склад АВК быў «досьвед працы ў выбарчых камісіях». Але гэты крытэр не распаўсюдзіўся, напрыклад, на вылучэнца ад «Справядлівага сьвету» Леаніда Чапурных, у якога ўжо быў такі досьвед. Аднак, паводле слоў Вялічкіна, на паседжаньні прагучала, што «на момант прыняцьця рашэньня пра яго досьвед не было вядома».
Адмаўлялі прэтэндэнтам на сяброўства ў АВК на падставе наступных фармулёвак: «занадта сталы ўзрост», «перамена месца жыхарства», «кепскі стан здароўʼя», «няправільна аформленая заява», «сумнеў у магчымасьцях выконваць абавязкі сябра камісіі», «працоўны калектыў, адкуль звольнены прэтэндэнт, супраць». Некаторыя бралі «самаадвод», спасылаючыся на празьмерную занятасьць, і абяцалі пазьней працаваць ва УВК.
Большасьць у абраных АВК склалі вылучэнцы ад праўладных грамадзкіх арганізацый, такіх як «Чырвоны крыж», «Белая Русь», «БРСМ», «Таварыства вэтэранаў», «Саюз жанчын», таксама ад афіцыйных прафсаюзаў.
Уладзімір Вялічкін адзначае, што падчас пасяджэньня месцы працы вылучэнцаў не агучваліся. Але вядома, што за рознымі шляхамі вылучэньня ў большасьці сваёй крыюцца прадстаўнікі выканкамаў і кіраўнікі розных узроўняў разнастайных дзяржаўных устаноў і прадпрыемстваў. Напрыклад, у АВК-47 уключана 3 загадчыцы, дырэктар, галоўны спэцыяліст Пінскай гарадзкой арганізацыі ГА «БРСМ», 4 пэнсіянэры і 2 работніка Пінскага гарвыканкама (начальнік аддзела і галоўны спэцыяліст яшчэ аднаго аддзела).

Праваабаронцы за свабодныя выбары/ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт