Logo Polskiego Radia
Print

Мінэканомікі: штрафы для прадпрымальнікаў будзе вызначаць толькі суд

PR dla Zagranicy
Alaksandar Papko 07.12.2017 14:21
Уладзімір Зіноўскі пракамэнтаваў, як будзе прымяняцца новы дэкрэт па лібэралізацыі бізнэсу.
pixabay.com/Public Domain/CC0

Міністар эканомікі Ўладзімер Зіноўскі заявіў, што накладаць штрафы на прадпрымальнікаў у рамках новага Дэкрэту №7 будзе толькі суд. Таксама суд будзе вырашаць памер штрафаў за парушэньні палажэньняў дэкрэту. Пра гэта паведамляе Эўрапейскае радыё для Беларусі.

«200, ці 50, ці 10 базавых велічыняў – будзе вырашаць суд […]. З пэўным расьследаваньнем, калі будзе даказаная віна кіраўніка прадпрыемства. Па-іншаму ня будзе. І ня будзе вакханаліі, – распавёў журналістам Уладзімер Зіноўскі. – Ва ўсіх кантралюючых і праваахоўных ворганаў будзе мэта папярэдзіць правапарушэньне».

Паводле Дэкрэта №7, за «непрыняцьце неабходных мер па належнай арганізацыі дзейнасьці юрыдычнай асобы» яе кіраўнік можа атрымаць штраф ад 10 да 200 базавых велічыняў. На сёньня гэта ад 230 да 4600 рублёў, ці прыкладна ад $115 да $2300. Бізнес-колы бачаць у такой розьніцы паміж магчымымі памерамі штрафаў інструмэнт ціску на прадпрымальнікаў.

Прапанова, каб штрафы прысуджаліся кіраўнікам прадпрыемстваў не адразу, а толькі тады, калі тыя не выправілі выяўленыя парушэньні, адлюстраваныя ў Дэкрэце №7 не знайшла.

euroradio.fm/ап

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт