Logo Polskiego Radia
Print

У Віцебску адчыняць выставу пра Т. Касьцюшку

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 14.12.2017 12:38
Адкрыцьцё гістарычнай выставы “Тадэвуш Касьцюшка (1746-1817) – цана свабоды” пройдзе 19 сьнежня.

/

19 сьнежня 2017 года а 16-й гадзіне ў Віцебскім абласным краязнаўчым музэі (вул. Леніна, 36) адбудзецца адкрыцьцё гістарычнай выставы “Тадэвуш Касьцюшка (1746-1817) – цана свабоды”. У сувязі з 200-годзьдзем з дня сьмерці героя Сэйм Польшчы абвясьціў 2017 год Годам Касьцюшкі. Выстава арганізаваная сумесна з Міністэрствам замежных спраў Рэспублікі Польшча і Польскім Інстытутам у Менску.
Тадэвуш Касьцюшка (1746-1817) – нацыянальны герой палякаў, беларусаў і летувісаў, змагар за незалежнасьць Злучаных Штатаў Амэрыкі, ганаровы грамадзянін рэвалюцыйнай Францыі, адзін з найбольш вядомых сыноў Рэчы Паспалітай ва ўсім сьвеце.
Выстава працягнецца да 15 студзеня 2018 года.

Польскі інстытут/ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт