Logo Polskiego Radia
Print

У Берасьці ўсталявалі помнік Бібліі

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 16.12.2017 16:09
Помнік усталяваны на скрыжаваньні Пушкінскай і Кірава ля Берасьцейскай абласной бібліятэкі.
У Берасьці ўсталявалі помнік Бібліі.У Берасьці ўсталявалі помнік Бібліі.Phota: Мікола Ляшкевіч/racyja.com

У Берасьці ўсталявалі помнік Бібліі
Помнік усталяваны на скрыжаваньні Пушкінскай і Кірава ля Берасьцейскай абласной бібліятэкі.
Помнік „Берасьцейскай бібліі” 1563 году выданьня зьявіўся ў горадзе на Бузе. Ініцыятары яго ўсталяваньня – мясцовыя ўлады й прадстаўнікі грамадзянскай супольнасьці.
Устанаўленьне помніка, гэта важная ідэя, якая падкрэсьлівае тысячагадовую гісторыю горада, кажа краязнаўца й галоўны рэдактар газэты „Царква” Ігар Бараноўскі.
„Безумоўна, для Берасьця ўсталяваньне кожнага помніка, які нагадвае пра сярэднявечнае старое Берасьце, – гэта вельмі важна й вельмі патрэбна, бо такіх помнікаў у нас вобмаль. Можна назваць помнік тысячагодзьдзя, музэй Берасьця. І што яшчэ? Мала хто нешта яшчэ скажа, каб падкрэсьліць нашую тысячагадовую гісторыю. Таму гэты помнік, безумоўна, вельмі добра, што зьявіўся”, - лічыць Ігар Бараноўскі.
Берасьцейская друкарня, першая на тэрыторыі сучаснай Беларусі, у якой і была выдадзена „Берасьцейская біблія”, была заснавана на сродкі канцлера ВКЛ Мікалая Радзівіла Чорнага. Яна разьмяшчалася ў старым (цяпер неіснуючым) горадзе. Калі ўзяць за арыенцір сучасныя збудаваньні, то друкарня была недзе паміж манумэнтам „Мужнасьць” і праваслаўнай царквой, што месьцяцца зараз на тэрыторыі Берасьцейскай крэпасьці. Сам жа помнік усталявалі на скрыжаваньні Пушкінскай і Кірава, акурат ля Берасьцейскай абласной бібліятэкі.
racyja.com/аз

Помнік „Берасьцейскай бібліі” 1563 году выданьня зьявіўся ў горадзе на Бузе. Ініцыятары яго ўсталяваньня – мясцовыя ўлады й прадстаўнікі грамадзянскай супольнасьці.

"Устанаўленьне помніка - гэта важная ідэя, якая падкрэсьлівае тысячагадовую гісторыю горада", - кажа краязнаўца й галоўны рэдактар газэты „Царква” Ігар Бараноўскі.

„Безумоўна, для Берасьця ўсталяваньне кожнага помніка, які нагадвае пра сярэднявечнае старое Берасьце, гэта вельмі важна й вельмі патрэбна, бо такіх помнікаў у нас вобмаль. Можна назваць помнік тысячагодзьдзя, музэй Берасьця. І што яшчэ? Мала хто нешта яшчэ скажа, каб падкрэсьліць нашую тысячагадовую гісторыю. Таму гэты помнік, безумоўна, вельмі добра, што зьявіўся”, - лічыць Ігар Бараноўскі.

Берасьцейская друкарня, першая на тэрыторыі сучаснай Беларусі, у якой і была выдадзена „Берасьцейская біблія”, была заснавана на сродкі канцлера ВКЛ Мікалая Радзівіла Чорнага. Яна разьмяшчалася ў старым (цяпер неіснуючым) горадзе. Калі ўзяць за арыенцір сучасныя збудаваньні, то друкарня была недзе паміж манумэнтам „Мужнасьць” і праваслаўнай царквой, што месьцяцца зараз на тэрыторыі Берасьцейскай крэпасьці.

Сам жа помнік усталявалі на скрыжаваньні Пушкінскай і Кірава, акурат ля Берасьцейскай абласной бібліятэкі.

racyja.com/аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт