Logo Polskiego Radia
Print

Міністар прагназуе заробкі на 2018 год

PR dla Zagranicy
Jury Lichtarowicz 18.12.2017 12:58
Улады хочуць падняць сярэднегадавы заробак беларусаў да 900 рублёў.
screen/radyjo.net

Дакладны памер заробка будзе залежыць ад сцэнару разьвіцьця эканомікі, але ўрад прагназуе, што будзе ня менш за 921–941 рублёў.

Пра гэта паведаміла міністар працы і сацыяльнай абароны Ірына Касьцевіч падчас абмеркаваньня пакета бюджэтных законапраектаў у Палаце прадстаўнікоў.

Пры гэтым Ірына Касьцевіч удакладніла, што ў рэальным сэктары сярэдняя зарплата «безумоўна перавысіць 1000 рублёў», нагадаўшы, што заробак бюджэтнікаў складае 80% ад заробкаў рэальнага сэктара.

Паводле Наша Ніва/юл

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт