Logo Polskiego Radia
Print

180 тысяч беларусаў хворыя на алькагалізм

PR dla Zagranicy
Jury Lichtarowicz 18.12.2017 15:42
Больш за ўсё хворых у Гомельскай вобласьці, найменш – у Віцебскай.
pixabay.com/Public Domain CC0

Міністэрства аховы здароўя Беларусі апублікавала статыстычны зборнік «Ахова здароўя ў Беларусі-2016».

На канец 2016 года ў Беларусі было 179 565 чалавек на ўліку ў зьвязку з алькагалізмам ды алькагольным псыхозам. У 2015 годзе на ўліку было 184 253 чалавек. Найбольш за ўсё такіх пацыентаў было ў Гомельскай вобласьці – 1463 асобы (у пераліку на 100 тысяч насельніцтва), менш за ўсё – у Віцебскай – 1133 чалавека. Адзначаецца, што колькасьць такіх пацыентаў скарачаецца

Пры гэтым МУС незадаволенае тэмпамі скарачэньня. Справа ў тым, што кожнае чацьвёртае злачынства ў Беларусі зьдзяйсьняецца ў стане алькагольнага ап'яненьня.Доля забойстваў, разбояў і хуліганства ў пʼяным стане дасягае 70-80%

У выніку міністэрства прапануе абмежаваць гандаль алькаголем з 23.00 да 9.00 раніцы, а ў крамах з гандлёвай плошчай 1000 кв. м і больш абсталяваць для алькаголю асобную залю. Апроч таго міністэрства прапануе павялічыць узрост, калі можна набыць алькаголь з 18 гадоў да 21 года.

Паводле Белстата, летась беларусы выпілі 8,8 літра алькаголю на чалавека. на душу насельніцтва.Паводле дадзеных Сусьветнай арганізацыі здароўя ў 2016-м у Беларусі прыпадала 16,4 літра алькаголю на кожнага жыхара. Гэта другое месца ў сьвеце пасьля Летувы.

Паводле tut.by/юл

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт