Logo Polskiego Radia
Print

Мільёны кв. мэтраў жытла пабудуюць у 2018 годзе

PR dla Zagranicy
Jury Lichtarowicz 18.12.2017 17:28
Закладзеныя сродкі пад адпаведную дзяржаўную праграму.
Foto: pixabay.com/CC0

У выніку рэалізацыі дзяржпраграмы будаўніцтва будуць уведзеныя ў эксплёатацыю блізу 4 мільёнаў кв.м жытла ў Беларусі ў будучым годзе. Пра гэта паведаміў у панядзелак міністар фінансаў Уладзімір Амарын.

Чыноўнік зазначыў, што дзяржава падтрымае будаўніцтва 900 тысяч кв.мэтраў. Крыніцай фінансаваньня будуць сродкі грамадзян, арганізацый і банкаўскія крэдыты. Усяго больш за 4,5 мільярдаў рублёў.

Апроч таго ўлады заклалі ў бюджэт 2018 года 530 мільёнаў рублёў на фінансаваньне жыльлёвага будаўніцтва ды інфраструктуры. Таксама ў Беларусі павялічаць выдаткі на будаўніцтва дарог. Нацыянальны дарожны фонд будзе павялічаны на 3% і атрымае 594 мільёны рублёў.

Паводле Наша Ніва/юл

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт