Logo Polskiego Radia
Print

Лукашэнка: беларусам важна ня страціць сваю ідэнтычнасьць

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 13.01.2018 14:31
„Жыцьцё ў нас не выдатнае й нават ня добрае. Пакуль мы жывем цярпіма”, - сказаў Лукашэнка.
Аляксандр ЛукашэнкаАляксандр Лукашэнкафота: Аляксандр Папко/Беларуская служба Польскага радыё/radyjo.net


У сучасным сьвеце, які хутка мяняецца, беларусам важна ня страціць сваю ідэнтычнасьць. Пра гэта Аляксандaр Лукашэнка заявіў 12 студзеня падчас прыёму на стары Новы год, паведамляе прэс-служба кіраўніка краіны.

Лукашэнка падкрэсьліў, што цяперашняе пакаленьне беларусаў жыве ў вельмі няпросты час. Кажучы пра тое, як разьвіваецца Беларусь, пра яе становішча ў бурным сьвеце, які хутка мяняецца, ён адзначыў, што ў нас няма ніякай магчымасьці адгарадзіцца ад нэгатыўных працэсаў.

„Трэба ўмець ім супрацьстаяць, — заявіў кіраўнік дзяржавы. — Мы павінны навучыцца жыць у гэтым сьвеце, дзе трэба прыстасоўвацца, але ні ў якім разе не страціць сваю ідэнтычнасьць, карані, ад якіх расьце наша беларуская нацыя”.

Закранаючы пэрспэктывы, Лукашэнка адзначыў, што лёгка ня будзе. „І нават, напэўна, лягчэй ня будзе, чым у мінулым, 2017-м або ў былыя гады. Але мы паставілі перад сабой амбіцыйныя задачы, і, чаго б гэта нам ні каштавала, мы павінны дасягнуць гэтых рубяжоў. Калі мы ня будзем рабіць гэтага з году ў год, дні нашай беларускай дзяржаўнасьці будуць зьлічаныя”, — сказаў ён.

Як будзе разьвівацца краіна й якой ёй быць у будучыні, залежыць ад кожнага грамадзяніна. „Жыцьцё ў нас не выдатнае й нават ня добрае. Пакуль мы жывем цярпіма”, - сказаў Лукашэнка.

belapan.com/аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт