Logo Polskiego Radia
Print

„Белнафтахім”: Цэны на паліва ў Беларусі трэба падняць на 23%

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 13.01.2018 12:21
Канцэрн прапануе прывесьці беларускія кошты на аўтамабільнае паліва да парытэту з цэнамі расейскага рынку.
Здымак мае ілюстрацыйны характар.Здымак мае ілюстрацыйны характар.Photo: pixaby.com/CC0 Public Domain

„Белнафтахім” лічыць, што толькі для таго, каб кампэнсаваць рост кошту нафты, трэба падняць цэны на паліва на аўтазапраўках на 23%. Пра гэта ў інтэрвію газэце „СБ. Беларусь сегодня” распавёў намесьнік старшыні канцэрна Андрэй Рыбакоў.

Ён нагадаў, што ў жніўні-сьнежні 2017-га кошт нафты вырас на 25,8%. А сёлета на 10% павялічваюцца стаўкі акцызаў на маторнае паліва. „У дадзеных умовах для кампэнсацыі страт НПЗ цэны на нафтапрадукты неабходна павялічваць”, — адзначыў Рыбакоў.

Намесьнік старшыні „Белнафтахіма” кажа, што „назапашваецца псыхалягічна значны скачок”. Гэта значыць, што існуе неабходнасьць істотна падняць цэны на паліва. „Канцэрн лічыць неабходным, як мінімум, прывесьці беларускія кошты на аўтамабільнае паліва да парытэту з цэнамі расейскага рынку, якія цяпер вышэйшыя на 7-11%”, — кажа Андрэй Рыбакоў.

Ён падкрэсьліў, што ўсе магчымыя варыянты „ўнутранага характару” для скарачэньня затрат нафтаперапрацоўчымі заводамі ўжо выкарыстаныя.

euroradio.fm/аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт