Logo Polskiego Radia
Print

Білет у Нацыянальны гістарычны музэй можна атрымаць узамен на кнігу

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 14.02.2018 12:43
  • культура 1402.mp3
14 лютага ня толькі Дзень сьвятога Валянціна – сьвята ўсіх закаханых, а яшчэ і Міжнародны дзень дарэньня кніг.
pixabay.com/Public Domain CC0

Білет у Нацыянальны гістарычны музэй Беларусі можна атрымаць узамен на кнігу. Акцыя працягваецца з 14 па 28 лютага. У бліжэйшыя два тыдні пазнаёміцца з экспазыцыяй можна бясплатна пры ўмове, што наведвальнік пакіне кнігу на музэйным буккросінгу. Гэта павінна быць выданьне, якое бачыла сьвет пасьля 2000 года, не часопіс. Іншых абмежаваньняў няма: ні па жанрах, ні па мовах, ні па аб'ёме старонак і адрасату.
Як растлумачылі ў музэі, 14 лютага ня толькі Дзень сьвятога Валянціна – сьвята ўсіх закаханых, а яшчэ і Міжнародны дзень дарэньня кніг. Такім чынам арганізатары хочуць прыцягнуць увагу да тэмы папулярызацыі чытаньня. Пляцоўка буккросінгу ў Нацыянальным гістарычным музэі Беларусі існуе больш за тры гады. Дзейнічае яна даволі актыўна, абнаўленьне адбываецца штотыдзень. За гэты час сфармавалася ядро ўдзельнікаў буккросінгу: каля 50 чалавек – ужо пастаянныя чытачы. Але многа людзей прыносяць кнігі ад выпадку да выпадку.
Вялікім попытам карыстаюцца дапаможнік моў, курсавыя работы, мастацкая, дзіцячая літаратура. Гэта бясплатная пляцоўка, як і яшчэ адна ў музэі – прастора «Галерэя», дзе экспануюцца работы сучасных беларускіх мастакоў. Сёньня тут можна пазнаёміцца з інсталяцыямі і жывапісам Анастасіі Балыш.

Акцыя працягваецца з 14 па 28 лютага. У бліжэйшыя два тыдні пазнаёміцца з экспазыцыяй можна бясплатна пры ўмове, што наведвальнік пакіне кнігу на музэйным буккросінгу. Гэта павінна быць выданьне, якое бачыла сьвет пасьля 2000 года, не часопіс. Іншых абмежаваньняў няма: ні па жанрах, ні па мовах, ні па аб'ёме старонак і адрасату.

Як растлумачылі ў музэі, 14 лютага ня толькі Дзень сьвятога Валянціна – сьвята ўсіх закаханых, а яшчэ і Міжнародны дзень дарэньня кніг. Такім чынам арганізатары хочуць прыцягнуць увагу да тэмы папулярызацыі чытаньня. Пляцоўка буккросінгу ў Нацыянальным гістарычным музэі Беларусі існуе больш за тры гады. Дзейнічае яна даволі актыўна, абнаўленьне адбываецца штотыдзень. За гэты час сфармавалася ядро ўдзельнікаў буккросінгу: каля 50 чалавек – ужо пастаянныя чытачы. Але многа людзей прыносяць кнігі ад выпадку да выпадку.

Вялікім попытам карыстаюцца дапаможнік моў, курсавыя работы, мастацкая, дзіцячая літаратура. Гэта бясплатная пляцоўка, як і яшчэ адна ў музэі – прастора «Галерэя», дзе экспануюцца работы сучасных беларускіх мастакоў. Сёньня тут можна пазнаёміцца з інсталяцыямі і жывапісам Анастасіі Балыш.

Белта/ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт