Logo Polskiego Radia
Print

Сойм Партыі БНФ ацаніў умоваў выбарчай кампаніі

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 18.02.2018 16:30
Улады не зрабілі аніякіх крокаў па ўвядзеньні выбарчых стандартаў АБСЭ.
Photo: www.pixabay.com/CCO Public Domain

Сойм Партыі БНФ ацаніў умоваў выбарчай кампаніі
Улады не зрабілі аніякіх крокаў па ўвядзеньні выбарчых стандартаў АБСЭ.
Ацэнка ўмоваў правядзеньня выбараў дэпутатаў мясцовых Саветаў дэпутатаў XХVIII скліканьня – прынятая Соймам Партыі БНФ 10 лютага 2018 году.
Напярэдадні выбараў дэпутатаў мясцовых Саветаў дэпутатаў, якія прызначаныя на 18 лютага, улады Беларусі не зрабілі аніякіх крокаў у накірунку прывядзеньня ўмоваў выбарчага працэсу ў адпаведнасьць з крытэрамі свабодных і справядлівых выбараў згодна са стандартамі АБСЭ.
У выбарчае заканадаўства не былі ўнесеныя зьмены, рэкамэндаваныя айчыннымі ды міжнароднымі назіральнікамі: не створаны агульнанацыянальны рэестар выбаршчыкаў, не зьменены парадак фармаваньня выбарчых камісіяў, захаванае бескантрольнае й неабмежаванае датэрміновае галасаваньне, якое стварае зручныя магчымасьці для фальсыфікацыяў, не ўстаноўлены празрысты й сумленны парадак голаснага падліку галасоў, не створаныя гарантыі роўных умоваў для ўдзелу ў выбарчай кампаніі ўсіх кандыдатаў.
У Беларусі па-ранейшаму знаходзяцца за кратамі палітвязьні, практыкуюцца адвольныя ператрусы ў офісах арганізацыяў грамадзянскай супольнасьці й грамадзкіх актывістаў, шырока ўжываюцца затрыманьні й адміністратыўны перасьлед удзельнікаў масавых акцыяў пратэсту, а ў дачыненьні да апанэнтаў улады ўчыняецца ціск па месцы працы й вучобы.
Гэткія ўмовы робяць немагчымай іншую ацэнку бягучай выбарчай кампаніі, чым як звычайнай для Беларусі працэдуры прызначэньня ўладамі адміністратыўным чынам сваіх стаўленікаў у мясцовыя саветы, якія толькі па назве зьяўляюцца ворганамі мясцовага самакіраваньня, а насамрэч ёсьць кантраляванымі выканаўчай уладай і пазбаўленымі рэальнай самастойнасьці дэкаратыўнымі элемэнтамі палітычнай сыстэмы.
Яскравай праявай правядзеньня выбарчай кампаніі ў звыклым рэжыме поўнага адміністратыўнага кантролю зьявілася фармаваньне выбарчых камісій без удзелу прадстаўнікоў апазыцыі. Ад структур Беларускага Народнага Фронту у склад участковых камісіяў было вылучана 65 прадстаўнікоў, зь іх у склад камісій былі ўключаныя толькі чатыры чалавекі, што зьяўляецца найменшай колькасьцю ад 2003 году.
Поўны тэкст заявы тут.
narodny.org/аз

Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт