Logo Polskiego Radia
Print

25% выпускнікоў школ не валодаюць ніводнай замежнай мовай

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 13.03.2018 14:17
Апытаньне паказвае, што існуюць гендарныя адрозьненьні ва ўзроўні валоданьня мовамі.
Photo: BiljaST/pixabay.com/CC0 Public Domain

25% выпускнікоў школ не валодаюць ніводнай замежнай мовай
Апытаньне паказвае, што існуюць гендарныя адрозьненьні ва ўзроўні валоданьня мовамі.
Спэцыялісты Дасьледчага цэнтра ІПМ папрасілі беларускіх выпускнікоў ацаніць свой узровень валоданьня замежнай мовай. Апытаньне прынесла наступныя вынікі: 25% школьнікаў лічаць, што не валодаюць ніводнай замежнай мовай, а сярод навучэнцаў гімназій такіх — 21%.
Большасьць рэспандэнтаў адказалі, што валодаюць замежнай мовай на базавым ці элемэнтарным узроўні. Апытаньне праведзенае ў другой палове 2017 году, сярод 1 тысячы рэспандэнтаў.
Існуюць гендарныя адрозьненьні ва ўзроўні валоданьня мовамі, а таксама адрозьненьні ў залежнасьці ад тыпу навучальнай установы. Замежнымі мовамі не валодаюць 24,3% мужчын і 16,2% жанчын. А высокі ўзровень валоданьня мовай адзначаюць 4,3% мужчын і 7,4% жанчын.
Самы высокі ўзровень валоданьня замежнымі мовамі, паводле ўласнай ацэнкі рэспандэнтаў, дэманструюць навучэнцы гімназій і ліцэяў. Самы нізкі ўзровень у вучняў агульнаадукацыйных школ.
Пры гэтым 59% „выдатнікаў” і 48,5% „харашыстаў” гатовыя зьехаць працаваць за мяжу, калі там ім прапануюць добрыя ўмовы. Гэта высокія міграцыйныя паказчыкі. А тых, хто не зьбіраецца працаваць за мяжой ні пры якіх абставінах, сярод апытаных усяго 21% і 17,3% адпаведна.
euroradio.fm/аз

Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт