Logo Polskiego Radia
Print

Суд вярнуў на дапрацоўку пратакол па справе Пальчыса

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 13.03.2018 15:21
Блогера павінны былі судзіць за ўдзел у кампаніі збору подпісаў у падтрымку беларускамоўнай адукацыі.
pixabay.com/Public Domain CC0

Суд вярнуў на дапрацоўку пратакол па справе Пальчыса
Блогера павінны былі судзіць за ўдзел у кампаніі збору подпісаў у падтрымку беларускамоўнай адукацыі.
Пратакол аб адміністрацыйным правапарушэньні па артыкуле 23.34 КоАП (парушэньне парадку арганізацыі й правядзеньня масавага мерапрыемства) у дачыненьні да блогера, рэдактара грамадзка-палітычнага рэсурсу 1863x.com Эдуарда Пальчыса адпраўлены ў міліцыю на дапрацоўку.
Такое рашэньне прыняла 13 сакавіка судзьдзя суда Фрунзенскага раёна Менска Ала Скуратовіч. Блогера павінны былі судзіць за ўдзел у кампаніі збору подпісаў у падтрымку беларускамоўнай адукацыі. Сам Пальчыс у суд сёньня не прыйшоў.
Збор подпісаў пад зваротам у Міністэрства адукацыі й Савет міністраў Беларусі пачаўся 21 лютага, у Міжнародны дзень роднай мовы. Падпісанты запатрабавалі ад уладаў распрацаваць праграму адраджэньня беларускай мовы ў сфэры адукацыі, стварыць юрыдычныя ўмовы для рэгістрацыі прыватных дзіцячых садоў, школ і ВНУ, а таксама стварыць першы беларускамоўны нацыянальны ўнівэрсытэт.
Кампанія праводзілася ў Менску й іншых гарадах краіны, падпісацца ў падтрымку беларускай мовы можна было на інтэрнэт-плятформе petitions.by. За тыдзень толькі ў Менску было сабрана 2.188 подпісаў, электронную пэтыцыю падтрымалі 500 чалавек.
27 лютага адзін з арганізатараў акцыі Зьміцер Дашкевіч занёс зварот і сабраныя подпісы ў Мінадукацыі. Прыкладна ў гэты ж час актывістаў, якія зьбіралі подпісы, пачалі выклікаць у міліцыю для дачы тлумачэньняў. Пратаколы аб адміністрацыйным правапарушэньні таксама былі складзеныя ў дачыненьні да старшыні „Моладзі БНФ” Ганны Сьмілевіч, актывістаў арганізацыі Дзяніса Мандзіка й Аляксандры Патапавай.
belapan.com/racyja.com/аз

Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт