Logo Polskiego Radia
Print

Хваля затрыманьняў перад Днём Волі

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 21.03.2018 11:11
Затрыманыя былі Ўладзімір Някляеў, Вячаслаў Сіўчык, Максім Вінярскі. Статкевіча шукаюць.
Photo: pixabay.com/CC0 Public Domain

Хваля затрыманьняў перад Днём Волі
Затрыманыя былі Ўладзімір Някляеў, Вячаслаў Сіўчык, Максім Вінярскі. Статкевіча шукаюць.
21 сакавіка, напярэдадні Дня Волі, у Менску пачаліся затрыманьні палітычных актывістаў.
Праваабаронцам стала вядома, што 21 сакавіка быў затрыманы палітык Уладзімір Някляеў. Зараз ён знаходзіцца ў Ленінскім РУУС Менска.
Верагодна, яго забралі адбываць 10-суткавы арышт, які ён атрымаў яшчэ ў лістападзе мінулага году й дагэтуль не адбыў. Тады яго пакаралі нібыта за заклікі да ўдзелу ў масавым мерапрыемстве „Марш абураных беларусаў 2.0”.
Таксама каля свайго дома затрыманы Вячаслаў Сіўчык, яго адвезьлі ў РУУС Цэнтральнага раёна.
Праваабаронцы даведаліся пра затрыманьне актывіста Максіма Вінярскага. Яго затрымалі на вуліцы, калі той гуляў з сабакам. Ён дастаўлены ў РУУС Першамайскага раёна.
Па папярэдняй інфармацыі, супрацоўнікі праваахоўных органаў шукаюць палітыка Мікалая Статкевіча.
spring96.org/аз

Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт