Logo Polskiego Radia
Print

Суд у Берасьці задаволіў скаргу Кабанава і Пятрухіна, штраф адменены

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 11.04.2018 14:05
Папярэдне судзьдзя прызнала сацыяльную сетку Facebook і відэахостынг Youtube сродкамі масавай інфармацыі.
Уладзімір Вялічкін, Сяргей Пятрухін і Аляксандр Кабанаў каля будынку суда.Уладзімір Вялічкін, Сяргей Пятрухін і Аляксандр Кабанаў каля будынку суда.фота: Вясна

Суд у Берасьці задаволіў скаргу Кабанава і Пятрухіна, штраф адменены
Берасьцейскі абласны суд разгледзеў 11 красавіка скаргі блёгераў Аляксандра Кабанава і Сяргея Пятрухіна на пастанову суда Пінскага раёна, які вынес рашэньне пакараць іх штрафам у памеры 40 базавых велічыняў кожнага. Судзьдзя з Пінску Вольга Лубнік прызнала іх вінаватымі ў парушэньні ч.2 арт. 22.9 КаАП (парушэньне заканадаўства аб СМІ). Пікантнасьць сытуацыі палягае ў тым, што судзьдзя падчас судовага паседжаньня 12 сакавіка публічна прызнала сацыяльную сетку Facebook і відэахостынг Youtube сродкамі масавай інфармацыі.
19 студзеня 2018 г. блёгеры прыехалі на прадпрыемства EXIDE ў горад Пінск для таго, каб пагаварыць са спэцыялістамі прадпрыемства аб экалёгіі, адходах і іншых рэчах, якія цікавяць ініцыятыўную групу па прыпыненьні будаўніцтва завода АКБ пад Берасьцем. На прахадной паміж блёгерамі і юрысконсультам EXIDE Аляксандрам Юнкевічам, які выйшаў ім насустрач, узьнікла непаразуменьне – работнік EXIDE пачаў кідацца на камэру Сяргея Пятрухіна і крычаць, што ён не дазваляў відэаздымку.
Аляксандар Юнкевіч сказаў сваім калегам, мужчыне з барадой і жанчыне бляндынцы: «Выклікайце Дэпартамэнт аховы. Націскайце трывожную кнопку».
Гледзячы, што юрысконсульт вядзе сябе, мякка кажучы, дзіўна, Аляксандар Кабанаў і Сяргей Пятрухін дасталі тэлефоны і пачалі прамыя трансьляцыі. Кабанаў на свой Facebook, а Пятрухін у Youtube.
Юрысконсульт напісаў на блёгераў заяву ў міліцыю і 12 сакавіка 2018 года адбыўся суд.

Вясна/ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт