Logo Polskiego Radia
Print

Працягваецца пад'ём узроўню вады на асноўных беларускіх рэках

PR dla Zagranicy
Eduard Zholud 16.04.2018 12:05
У Гомельскай вобласьці рачная й адталая вада затапіла каля 140 падворкаў у 8 раёнах.

Працягваецца пад'ём узроўню вады на асноўных беларускіх рэках
У Гомельскай вобласьці рачная і адталая вада затапіла каля 140 падворкаў у 8 раёнах.
У мясцовыя прадстаўніцтва «Белдзяржстраха» паступіла ўжо каля 360 заяў ад жыхароў падтопленых раёнаў. Гаворка ідзе аб кампэнсацыі шкоды, нанесенай вадой як будынкам, так і іншай маёмасьці.
Намесьнік дырэктара абласнога філіяла «Белдзяржстраха» Міхаіл Кузьміч канкрэтызуе:
- Ужо традыцыйна жыхары раёнаў, якія могуць апынуцца ў зоне паводкі, добраахвотна страхуюць дамы, пабудовы, маёмасьць на выпадак падтапленьня. Толькі за люты й сакавік у нас было заключана каля 350 такіх дагавораў, а ў агульнай складанасьці іх звыш 9,4 тысяч. Зараз гаспадары домаўладаньняў, дзе вада заявілася на падворках, у падвалах, гаспадарчых пабудовах, зьвязваюцца з нашымі прадстаўнікамі. Як толькі паводка пойдзе на спад, спэцыялісты пачнуць адрасную працу.
На выпадак масавых зваротаў у «Белдзяржстраху» створаны мабільныя групы, якія прайшлі спэцыяльную падрыхтоўку для ацэнкі шкоды, нанесенай вадой. У філіяле пакуль адзначаюць, што сытуацыя не выглядае пагрозьлівай для жыхароў і знаходзіцца пал поўным кантролем.
Тым часам атрад хуткага рэагаваньня абласнога Чырвонага крыжа пасьпяшаўся на дапамогу самотным старым, інвалідам, шматдзетным семʼям, у чые маёнткі былі закранутыя паводкай. За апошні тыдзень валянцёры пабывалі ва ўсіх падтопленых раёнах.


Больш за ўсё падтопленых населеных пунктаў зараз налічваецца ў Гомельскай вобласьці. Тут паводка «накрыла» каля 140 падворкаў у 8 раёнах. У мясцовае прадстаўніцтва «Белдзяржстраху» паступіла ўжо каля 360 заяў ад жыхароў падтопленых раёнаў. Гаворка ідзе аб кампэнсацыі шкоды, нанесенай вадой як будынкам, так і іншай маёмасьці.

Намесьнік дырэктара абласнога філіялу «Белдзяржстраху» Міхаіл Кузьміч удакладняе, што ўжо традыцыйна жыхары раёнаў, якія могуць апынуцца ў зоне паводкі, добраахвотна страхуюць дамы, пабудовы й іншую маёмасьць на выпадак падтапленьня. Толькі за люты й сакавік у абласным фіяліяле было заключана каля 350 дамоваў, а ў агульнай колькасьці звыш 9,4 тысяч.

Зараз гаспадары домаўладаньняў, дзе вада заявілася на падворках зьвязваюцца з прадстаўнікамі «Белдзяржстраху». Як толькі паводка пойдзе на спад, спэцыялісты пачнуць адрасную працу, канстатаваў чыноўнік.

На выпадак масавых зваротаў створаны мабільныя групы, якія прайшлі спэцыяльную падрыхтоўку для ацэнкі шкоды, нанесенай вадой. У філіяле адзначаюць, што сытуацыя не выглядае пагрозьлівай і знаходзіцца пад поўным кантролем.

Тым часам атрад хуткага рэагаваньня абласнога Чырвонага Крыжа пасьпяшаўся на дапамогу самотным старым, інвалідам, шматдзетным семʼям, чые маёнткі былі закранутыя паводкай. За апошні тыдзень валянцёры пабывалі ва ўсіх падтопленых раёнах.

Сильные новости/эж

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт