Logo Polskiego Radia
Print

Беларусь арганізавала адпачынак для дзяцей вэтэранаў АТА

PR dla Zagranicy
Eduard Zholud 16.04.2018 16:04
«У жніўні па просьбе ўкраінскага боку ў Беларусі аздаравіліся й адпачылі ўкраінскія дзеці з семʼяў вайскоўцаў».
Photo: pixabay.com/CC0 Public Domain

Беларусь арганізавала адпачынак для дзяцей вэтэранаў АТА
Амбасадар Беларусі ў Кіеве Ігар Сокал распавёў, што летась у жніўні ў Беларусі аздаравіліся і адпачылі ўкраінскія дзеці з сем’яў украінскіх вайскоўцаў, а таксама сем'яў перасяленцаў з Данбасу.
«У жніўні па просьбе ўкраінскага боку ў Беларусі аздаравіліся і адпачылі ўкраінскія дзеці з семʼяў вайскоўцаў, а таксама малазабясьпечаных семʼяў Данецкай і Луганскай абласьцей, якія часова пражываюць на Львоўшчыне», – распавёў амбасадар у інтэрвію БелТА.
Сокал таксама распавёў, што беларускі бок прапрацоўвае пытаньне дастаўкі ў 2018 годзе другога гуманітарнага канвою ва Ўкраіну. Папярэдні гуманітарны канвой накіравалі ва Ўкраіну ўлетку 2017 года.«Ва ўзаемадзеяньні з Міжнародным камітэтам Чырвонага Крыжа была дастаўлена беларуская гуманітарная дапамога для ўкраінскіх грамадзянаў, якія знаходзяцца ў зоне канфлікту па абодва бакі лініі разьмежаваньня (агульная вага 58 т, прадукты харчаваньня і прадметы гігіены). Цяпер мы прапрацоўваем пытаньне дастаўкі ў бягучым годзе другога гуманітарнага канвою », – сказаў амбасадар.

Амбасадар Беларусі ў Кіеве Ігар Сокал распавёў, што летась у жніўні ў Беларусі аздаравіліся й адпачылі ўкраінскія дзеці з сем’яў украінскіх вайскоўцаў, а таксама сем'яў перасяленцаў з Данбасу.

«У жніўні па просьбе ўкраінскага боку ў Беларусі аздаравіліся й адпачылі ўкраінскія дзеці з семʼяў вайскоўцаў, а таксама малазабясьпечаных семʼяў Данецкай і Луганскай абласьцей, якія часова пражываюць на Львоўшчыне», – распавёў амбасадар у інтэрвію БелТА.

Сокал таксама заначыў, што беларускі бок прапрацоўвае пытаньне дастаўкі ў 2018 годзе другога гуманітарнага канвою ва Ўкраіну. Папярэдні гуманітарны канвой накіравалі ва Ўкраіну ўлетку 2017 году.

«Ва ўзаемадзеяньні з Міжнародным камітэтам Чырвонага Крыжа была дастаўлена беларуская гуманітарная дапамога для ўкраінскіх грамадзянаў, якія знаходзяцца ў зоне канфлікту па абодва бакі лініі разьмежаваньня (агульная вага 58 т, прадукты харчаваньня й прадметы гігіены). Цяпер мы прапрацоўваем пытаньне дастаўкі ў бягучым годзе другога гуманітарнага канвою», – сказаў амбасадар.

На працягу расейска-украінскага канфлікту кіраўніцтва Беларусі неадразова падкрэсьлівала сваё прыхільнае стаўленьне да ўкраінскага народу й дзяржавы.

Паводле Белта/ЭЖ

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт