Logo Polskiego Radia
Print

Беларускія карыстальнікі скардзяцца на мэсэнджэр Telegram

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 17.04.2018 12:11
Нагадаем, мэсэнджэр Telegram пачалі блякаваць у Расеі па рашэньні суду.
Здымак мае ілюстрацыйны характарЗдымак мае ілюстрацыйны характарФота: pixabay.com

Беларускія карыстальнікі скардзяцца на мэсэнджэр Telegram
Нагадаем, мэсэнджэр Telegram пачалі блякаваць у Расеі па рашэньні суду.
Скаргі ў сацыяльных сетках зьяўляюцца ад карыстальнікаў паслугамі МТС, Velcom, Byfly. Нагадаем, Telegram пачалі блякаваць у Расеі па рашэньні суду.
Служба тэхнічнай падтрымкі апэратара Velcom запэўніла, што аніякіх абмежаваньняў на карыстаньне мэсэнджэрам на тэрыторыі Беларусі зь іх боку няма, і параіла зьвяртацца ў службу падтрымкі самога прыкладаньня.
Аб пачатку блякіроўкі ў Расеі паведамляецца на сайце „Роскомнадзора”. На працягу дня ведамства накіруе запыты ў крамы прыкладаньняў App Store і Google Play з патрабаваньнем выдаліць прыкладаньне, паведаміў Інтэрфаксу кіраўнік „Роскомнадзора” Аляксандар Жараў.
У пятніцу суд у Маскве пастанавіў неадкладна заблякаваць Telegram. Такое рашэньне было прынятае пасьля таго, як мэсэнджэр адмовіўся даць ФСБ Расеі ключы шыфраваньня ад перапіскі карыстальнікаў, спаслаўшыся на гарантаваную Канстытуцыяй таямніцу перапіскі. У той жа дзень „Роскомнадзор” унёс мэсэнджэр у рэестар забароненых на тэрыторыі Расеі сайтаў.
Стваральнік Telegram Павал Дураў заявіў, што мэсэнджэр працягне працаваць з дапамогай убудаваных мэтадаў абыходу блякаваньняў і VPN.
svaboda.org/аз

Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт